Jabluszko to pierwszy tom trylogii ktorej akcja rozgrywa sie w Minsku Litewskim od wiosny 1918 do lata 1919 roku Tragiczne wydarzenia z dziecinstwa sprawily ze glowny bohater ksiazki trafil do srodowiska przestepcow Na kartach powiesci Aleksander Baran postac autentyczna dokonuje kolejnych wlaman odslaniajac przy tym kulisy dzialania zlodziei a takze wprowadza w zlodziejski fach chlopca z sasiedztwa ukazujac prawa i mechanizmy rzadzace swiatem melin oszustow i paserow Ale zlodziej doskonaly jakim jest z pewnoscia Baran wciaz pozostaje czlowiekiem istota zdolna wspolczuc i kochac
Сказаць па праўдзе, амаль нічога не чакаў ад "Яблычка". Аўтар для мяне новы (хоць ён і з Ляхавіч, што недалёка ад мяне), малюнак на вокладцы так сабе, не прываблівае, але цікава было б пачытаць пра Мінскнапрыканцы першай сусветнай. Хто пра гэта яшчэ пісаў? Не ведаю. Яшчэ адзін цікавы момант - галоўны герой - звычайны бандыт, злодзей, які крадзе па начах тое, што дрэнна ляжыць. Пачынаецца раман здалёк, з маладых гадоў маці Аляксандра Барана (той самы галоўны герой кнігі). Як яна жыла служанкай, як ёй было цяжка, але яна не губляла веру з жыццё. Дарэчы, яна мне вельмі нагадала маю бабулю, якая рана страціла бацькоў і прайшла праз шмат цяжкасцей, але заўсёды была руплівай і жыццярадаснай. І вось гэтае дзяўчо нечакана зацяжарыла, нарадзіла хлопца, але хутка сыйшла з жыцця, таму Аляксандру Барану прыйшлося неяк хлапаціцца пра сябе амаль што самому. Таму неяк не дзіўна, што Аляксандр вырашыў звязаць жыццё з крадзяжом. Аўтар пра гэта піша, што не трэба вініць за гэта чалавека, таму што ў той час цяжка было выжыць, таму і шляхі ў кожнага былі свае. Да таго ж выкрасці - гэта не значыць забіць ці скалечыць. І ў рамане Баран паўстае нейкім такім высакародным злодзеем, які абкрадвае толькі тых, каго можна, хто не будзе потым на паперці стаяць. Ды й грошы потым часта ідуць на добрыя ўчынкі. Дарэчы, Пясецкі сам сядзеў, таму ведаў, пра што пісаў. У "Яблычку" мы сочым за тым, як жыве Баран. З кім ён сябруе, каго ён кахае і з кім хоча звязаць сваё жыццё. Пра што думае, як дапамагае тым, каму патрэбна дапамога (напрыклад, выратаваў сабачку, з якога дзеці здзекваліся). Усе гісторыі вельмі цікавыя, мяне за вушы было не адцягнуць ад кнігі. Гэта той самы рэдкі выпадак, калі ты проста не можаш адкласці кнігу да заўтра, бо вельмі цікава, што будзе далей. І ў "Яблычку" не так шмат злачынстваў. Проста гісторыя жыцця. Часам вельмі смешна (так, ёсць вельмі прышпільныя анекдатычныя гісторыі), часам перажывальна, часам сумна. Кніга вельмі спадабалася. Праз тры дні чытання адразу хацелася узяцца адразу за працяг, бо гэта трылогія. Жывы Мінск, жывы чорны свет Камароўкі, жывыя героі, жывыя гісторыі. Цікава! 9/10.
Jak to u Pana Piaseckiego, książkę się połyka, a nie czyta. Lekkość, a zarazem barwność tekstu. Dużo technicznego języka ze świata złodziei nadaje książce odpowiedniego charakteru. Humor, miłość, przemoc, półświatek. Wszystko ze sobą, jak zwykle, dobrze poprzeplatane. Polecam, jak wszystkie inne książki tego autora.
Асаблівы і непаўторны раман для беларусаў і беларускай літаратуры, які выбіваецца з канонаў. Злодзеі, Менск, часы 1918-1919. Дзе яшчэ гэта знойдзеш, як не ў Пясецкага.
Трылогія сапраўды вартая ўвагі, каб мець разуменне як жылося ў Менску ў 1918-1919 гады. Раман дазваляе нырнуць з галавой у асяроддзе злачынцаў, Менскую атмасферу тых часоў.
Fascynująca powieść, która przenosi czytelnika w świat pospolitych przestępców lat 20 i 30. Jabłuszko to powieść o przetrwaniu, moralnych dylematach i walce z przeciwnościami losu, bazująca na własnych doświadczeniach autora