Миф о подвигах Геракла известен всем с малолетства. Но не все знают, что на юном Геракле пересеклись интересы Олимпийской Семьи, титанов, свергнутых в Тартар, и многих людей — в результате чего герой и его брат-близнец Ификл с детства стали заложниками чужих интриг. И уж конечно, никто не слышал о зловещих приступах безумия, которым подвержен великий Геракл, об алтарях Одержимых Тартаром, на которых дымится кровь человеческих жертв, и о страшной, смертельно опасной тайне, которую земной отец Геракла — Амфитрион, внук Персея — вынужден хранить до самой смерти и даже после нее… Древняя Греция предстает перед читателем зримой и подлинной, знакомой и оригинальной.
Псевдоним известных харьковских фантастов Дмитрия Громова и Олега Ладыженского. Соавторы пишут вместе с 1990 года, активно публикуются с 1993 года и всего за одну пятилетку, благодаря качеству и количеству написанных книг, стали одними из самых заметных авторов русскоязычной фантастики.
Авторы сами поддерживают свою страницу на Goodreads: Henry Lion Oldie
Антыміф Падчас ранейшага знаёмства "браты-блізняты-практычна-адзін-чалавек" Олдзі не асабліва ўразілі. Яны былі занадта пафасныя, КАПСАВЫЯ і шматкропкавыя... Гэтую кнігу выратавала выдатная аўдыяначытка і тэматыка (але я ў любым выпадку кнігу прачытала б, таму што яна любімая ў аднаго майго знаёмага, а я люблю чытаць любімыя кнігі сяброў). Міфалогія ідэальна пасуе для пафаснасці, а адпаведныя інтанацыі чытальніка разам з фонавай музыкай вельмі добра адцянялі ўсе паўторы-перапытванні і накручванне драмы.
Перад намі антыміф. Бо міфы агулам і антычныя ў прыватнасці - гэта паказ усярэдненых архетыпаў: эталон прыгажосці, эталон мужнасці, эталон распусты... у антычных статуй не магло быць паўнавартасных прататыпаў, яны ўсярэднена дасканалыя і пазбаўленыя індывідуальнасці. А Олдзі якраз насычаюць міф індывідуальнасцямі, супярэчлівымі характарамі, мноствам дэталяў і побытавых падрабязнасцяў.
Я любіла ў дзяцінстве антычныя міфы (яны ж як казкі), і я з задавальненнем слухала гэтыя "ўчалавечаныя", ажыўленыя міфы з разгорнутымі дыялогамі і падзейнасцю. Сапраўды было цікава.
Ясна, што надоўга аўтараў не хапіла, таму частка дзяцінства герояў-двайнятаў сур'ёзна перацягвае на сябе вялікі аб'ём кнігі, а далей шмат скамечана. Чакана, што пасля сярэдзіны сюжэт заграз у балоце.
Зразумела, што подзвігі практычна не распісаныя - яны ўсім вядомыя і гэта заняло б поўных 12 тамоў у аўтарскім, загрувашчваным дыялогамі і падрабязнасцямі, стылі.
Цікава падумаць потым пра паганска-непаганскую веру (я - гэта свет; дасканалая ахвяра добраахвотная; і што там, што там было ў Абрагама і Геракла?!.).
Непраўдападобна незайздрослівы Іфікл - ды ладна, вось проста сама дабрачыннасць у цені "вялікага" брата.
Цікава і тое, на чым акцэнт не быў зроблены - практычна ўсе бацькі хочуць вырашаць свае праблемы за кошт дзяцей (і багі, і тытаны, і людзі).
Выдатна разумею, чаму кніга ўлюбёная, і нават, можа быць, калі-небудзь да яе вярнуся.