“Птушкі” — так назвала сваю першую кнігу Наста Манцэвіч. Зборнік выйшаў у выдавецтве “Логвінаў» у падсерыі “Пункт адліку”, запачаткаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” для маладых аўтараў. У зборнік Насты ўвайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуцямі і адчуваннямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.
Наста Манцэвіч нарадзілася ў г. Вілейка, у 2008 годзе перамагла ў мінародным паэтычным слэме на Махно-фэсце (г. Гуляйполе, Украіна), фіналістка літаратурнага конкурса да 100-годдзя “Нашай нівы”, які ладзіў беларускі ПЭН-цэнтр, удзельніца праекты “Чорна-белыя вершы”.
Нарадзілася ў сям'і журналістаў. Бацька — Аляксандр Манцэвіч і маці Ніна Манцэвіч працуюць у „Рэгіянальнай ґазэце“ (Маладзечна). Ёсьць малодшая сястра Аўгіня Манцэвіч. Скончыла БДЭУ. Вучыцца ў Маскоўскім гештальт-інстытуце. Працавала на Эўрарадыё, у чэрвені 2012 года звольнілася, пакуль нідзе не працуе.
Цікавіцца псіхалёгіяй.
Аўтарка дэбютнай кнігі „Птушкі“ (2012), у зборнік увайшлі тэксты напісаныя цягам пяці гадоў — вершы і кароткая проза. Зборнік выйшаў у выдавецтве „Логвінаў“ у падсерыі „Пункт адліку“, распачатай Саюзам беларускіх пісьменьнікаў для маладых аўтараў. Падборам твораў для кнігі і рэдактурай „Птушак“ займаўся Павал Анціпаў. Таксама ў 2012 годзе выйшаў электронны зборнік вершаў „Гэта ня лічыцца“. Удзельніца праекта „Чорна-белыя вершы“. Адзін з найбольш папулярных вершаў — „Калі ў вачох цямнее…“.
На пытаньне: „Што паўплывала на станаўленьне Вас як пісьменьніцы?“, — Н. Манцэвіч адказвае: „Відаць, мая біяграфія і паўплывала, нейкія акалічнасьці зь яе. Усё, на мой погляд, мае сэнс (і тое, дзе я нарадзілася, як прайшло дзяцінства, якімі былі мае бацькі, дзе вучылася і г.д) Цяжка вылучыць штосьці адно“. Манцэвіч адзначае, што „сюжэты для творчасьці ёй падказвае ўласнае жыцьцё, таму прыдумляць нічога ня трэба. Усе творы ў той ці іншай ступені аўтабіяграфічныя — прынамсі эмацыйна“.