У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам шмат драматычных, пранізліва-кранальных гісторый пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця.Галоўны герой "Ладдзі Роспачы" Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Ён яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.
Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у Воршы ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласьці, пасьля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Воршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949—1954 гг. вучыўся на філалягічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954—1956), у Воршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы(1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Менску. Уваходзіў у Саюз пісьменьнікаў СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман „Нельга забыць“ („Леаніды не вернуцца да Зямлі“), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасьмяротна) за раман „Чорны замак Альшанскі“.
Гэта кніга паказвае, як важна любіць жыццё. Мне здаецца, яна вельмі добра адлюстроўвае тое, што адбываецца ў сённяшняй Беларусі. Толькі гумарам, любоўю да чалавека, любоўю да жыцця і да сваёй краіны можна перамагчы. Калі гэта атрымалася са смерцю, то што казаць пра нейкі 26-гадовы ражым, у якога няма столькі досведу. Гэта кніга дае надзею і паказвае, што пасля цемры можа зноў з'явіцца сонца. Ну і ў канцы запавет для беларусаў ад спадара Уладзіміра: "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон. "
“Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон.”
Ну Караткевіч, канешне, навыдумляў! Тут і народны эпас, і праваслаўе, і каталіцызм, і грэцская міфалогія, а можа і не толькі грэцская — і ўсё адно другое вельмі гарманічна дапаўняе.
Люблю Караткевіча за пазытыў, за тое, што ён свой у доску і за тое, што ў яго творах тыя ж пейзажы Беларусі, якія і я бачыла ў сваем дзяцінстве.
Немудрагелістая легенда пра тое, як жыццялюбства перамагае смерць. Трохі пафасная, але прасякнутая любоўю да роднай зямлі, да свабоды думкі. "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон. "
rip Hiervasij Vylivacha, u'd have loved situationships 🫠
чытаць Караткевіча ў школе і перачытваць у дарослым узросце канешне вельмі розныя вопыты. з пазіцыі 32 гадоў (то бок усяго на год менш за Выліваху), пачатак аповесці выглядае чыста як пералік рэд флэгаў Гервасія (ну і парачкі зялёных).
хаця тэрмін manic pixie dream girl з'явіўся толькі ў канцы 2010 гадоў, але фактычна гэта троп выкарыстоўваўся ў літаратуры стагоддзямі як мінімум. і Бярозка з "Ладдзі" is basically a manic pixie dream girl in a Slavic font. also, aren't we gonna talk about the age gap?? 16 гадоў - яна літаральна ўдвая малодшая 🙄 старажытныя часы канешне, але зараз it's giving me an ick. мізагінныя заўвагі сюды ж.
random notes "толькі садомскага граху ў горадзе не было" - r u saying there weren't any queers in the Middle Ages Rahačoǔ? shuffle these cards again 🌚