Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць „Ваўчыная яма“. Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата – галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць. „Ваўчыная яма“ – твор гуманістычны, але адначасова і анты-чалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы – чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: „…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў“.
Vasil Bykov (Vasil Bykaŭ) was a Belarusian dissident and opposition politician, junior lieutenant, and author of novels and novellas about World War II. A significant figure in Soviet and Belarusian literature and civic thought, his work earned him endorsements for the Nobel Prize nomination from, among others, Nobel Prize laureates Joseph Brodsky and Czesław Miłosz.