Кніга ўяўляе сабой досьвед сістэматычнага і найбольш поўнага апісаньня і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму выяўляюць адметнасьць і жыцьцяздольнасьць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка далі максімальна поўную на сёньняшні дзень выяву протабеларускай мадэлі сьвету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных мітаў, павер'ям і прыкметам беларусаў, іх прадпісаньням, засьцярогам і замовам.