Jump to ratings and reviews
Rate this book

Вольнеры. Прадвесце

Rate this book
Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш… Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана… Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі. Зрэшты, чытайце і паспрабуйце разам з героямі адказаць на актуальныя пытанні. Чым ты гатовы ахвяраваць, каб вярнуць свет, які скаціўся ў бездань? Ці можна ахвяраваць шчасцем або жыццём аднаго дзеля шчасця мільёнаў? Кім трэба быць, каб стаць вольнерам — тым, хто па сваёй волі кіруецца ў шлях дзеля шчасця іншых? І варта помніць, што памыліцца не страшна — страшна не скончыць абранае падарожжа, якое, што важна, з’явіцца толькі тады, калі ты прымеш свой шлях.

364 pages, Hardcover

Published January 1, 2023

3 people are currently reading
24 people want to read

About the author

Валеры Гапееў

10 books11 followers
Беларускі пісьменнік, журналіст.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
12 (35%)
4 stars
16 (47%)
3 stars
5 (14%)
2 stars
1 (2%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 4 of 4 reviews
254 reviews
September 18, 2023
Шмаі розных пачуццяў і асацыяцый з’яўлялася падчас чытання Вольнераў. На пачатку гісторыя нагадала His Dark Materials Пулмана. Потым часамі ўяўляўся Гары Потар. А скончылася ўсё ці то Замяціным, ці то Оруэлам.
Як заўсёды, цудоўнае спляценне фальклору з рэальным сучасеым жыццём. Неаднабаковыя персанажы. Цікавая гісторыя.
Аўтар адказвае, што такое Вольнер - такога слова няма, а з’ява ёсць.
Profile Image for Andrej.
82 reviews
December 3, 2023
Інгрэдыенты:
30% - народны фальклор,
25% - падлеткавая няёмкасьць,
15% - фантазіі,
15% - антыўтопіі,
10% - асабістыя драмы,
10% - сучасны Мінск і рэаліі,
5% - маралізатарства.
Мусіць быць працяг, але працягваць не планую.
Азнаёміўся з новым для сябе беларускім аўтарам, агулам задаволены.
Profile Image for Aksana.
12 reviews
June 24, 2025
Усім , хто не абыякавы да іншасветаў раю пачытаць. Я ў захапленні глытала старонкі беларускай міфалогіі пад падлеткавыя жарсці і філасоўскія праблемы. Асабліва спадабалася лінія прычынна- следчых сувязяў.
Profile Image for Palina Yurgenson.
13 reviews
March 6, 2025
Спачатку ты такі: «О, якая цікавая задума! Яшчэ і ў Мінску ўсё!! Клас!!!»
А ў канцы такі: meh :(
This entire review has been hidden because of spoilers.
Displaying 1 - 4 of 4 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.