Jump to ratings and reviews
Rate this book

Мышыныя Каляды

Rate this book
Вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.

28 pages, Hardcover

Published January 1, 2022

5 people want to read

About the author

Нарадзіўся 18 жніўня 1982 году ў Менску. У 1999 годзе скончыў матэматычную клясу Ліцэю БДУ. У 2004 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ па спэцыяльнасьці «матэматык-праграміст». Увесну 2008 году атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім Унівэрсытэце ў Італіі па спэцыяльнасьці „machine learning“. Жыў ў Дубліне, працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадзкога ўнівэрсытэту. Цяпер жыве ў Цюрыху. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ўладзімера Караткевіча ў 2005 годзе. Першым на беларускую мову пераклаў гімн Кэдмана — найранейшы помнік стараангельскай паэзіі.

21 чэрвеня 2011 году ў Менску быў прэзэнтаваны дэбютны зборнік аўтара „Не ўпаў жолуд“, які зьмяшчае вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гады. Зборнік заняў другое месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданьняў 2011 году паводле вэрсіі часопіса „Маладосць“ і дзясятае месца паводле вэрсіі газэты „Наша Ніва“. Зборнік прызнаны найлепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 году паводле Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ляўрэат прэміі часопіса „ПрайдзіСвет“ за 2011 год за пераклады з польскай і лаціны (Ф. Д. Князьнін, А. Э. Адынец, Ю. У. Нямцэвіч, Г. В. Катул). Пераклад стараангельскай паэмы „Бэўвульф“ (апублікаваны асобным выданьнем у 2013 годзе) газэта „Звязда“ назвала „галоўнай беларускай кнігай 2013 году“.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
6 (100%)
4 stars
0 (0%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
257 reviews
September 21, 2023
Цудоўная гісторыя і ілюстрацыі. Цешыць, што дзіцячай літаратуры робіцца больш, і шті яна такая яскравая.
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.