What do you think?

Хлопчык і сьнег
Падарожжа ў "васьмідзясятыя", дзе дзіцячымі вачыма асэнсоўваецца навакольная рэчаіснасць. Тэкст друкуецца так у поўнай версіі, без карэкціровак і кампрамісаў.
240 pages, Hardcover
Published January 1, 2023
About the author
Alhierd Bacharevič
29 books44 followersAlhierd Baharevič is a Belarusian writer and translator. For his first book Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў (A practical tool for the destruction of cities) he received the Hlinjany Wjales, the independent book prize in Belarus. He is a winner of Belarusian literary prizes and participant of many international literary festivals. Bacharevic moved to Germany in 2007. In 2013 he returned to Minsk, where he lives now.
Cyrillic profile
Cyrillic profile
Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 5 of 5 reviews
January 24, 2024
POV: ціндэр спатканне с нарцысам (і пісьменнікам) на 17 гадоў старэйшым за цябе, дзе ён вырашае распавесці пра сябе і пачынае з факту свайго нараджэння. звяртаецца, праўда, у гэтай сваёй прамове да сваёй жонкі, але распавядае квяціста і бясконца.
такое ўражанне цягнулася амаль што ўсю кнігу - негледзячы на 17 гадоў розніцы мяне і аўтара, надта шмат падобнага было і ў маім дзяцінстве (цыганскі пасёлак і баптысты побач, летні Крым, дзе ўсё на ўкраінскай, чытанне кніг ў адзіноце як лепшы варыянт адпачынку..); надта шмат непатрэбных і нецікавых апісанняў, цытат, падрабязнасцяў (старонка тэксту з пералікам рэзультатаў гульняў мінскага Дынама ў 1982 - сур'ёзна?, абзацы цытат на нямецкай без перакладу (мне, канешне, хапіла сваёй школьнай нямецкай каб зразумець, але ўсё адно лічу што гэта трэш), цэлы раздзел з апісаннем падзей у свеце ў год нараджэння спадара галоўнага героя і г.д). было адчуванне што нехта мне пераказвае што ўчора насніў - а што можа быць больш нецікавым чым чужыя сны і дробязі з чужога дзяцінства? дый яшчэ праз усю кнігу называе сябе марсіянінам сярод людзей і толькі й робіць што паўсюль дадае - 'усе смяяліся, а я адзін не', 'ніхто не ведаў, а я адзін разумеў', 'я ўжо тады бачыў што...'. карацей, чытала ўжо проста каб дачытаць.
і толькі дзесьці дзеля апошніх старонак трыццаці можна было друкаваць гэты шматслоўны дзённік - бо толькі там гісторыя меня захапіла, толькі там я пабачыла погляд сведкі свайго часу замест нуднага пераліку маленькіх гісторый, важных бадай толькі самаму Бахарэвічу (і, думаю, тым хто яго - не пісьменніка, а жывога чалавека - любіць). момант сталення і пераходу ў зусім іншае жыццё на зломе гістарычных падзей, погляд на сябе колішняга з сучаснасці - была б такая ўся кніга, мо і паставіла б больш зорачак. а так, нажаль, зноў пачынала Бахарэвіча з вялікімі надзеямі, зноў хутчэй расчараванне чым радасць. шкада.

November 23, 2025
Захаплялі месца дзеяньня як для дзіцяці Завадскога района іншага пакалення. Але агулам не было занадта займальна
October 19, 2023
па-першае, шыкоўнае выданне. вокладка вельмі чапляе, густоўна і змястоўна.
па-другое, гэта вокамгненнае падарожжа ў сваё дзяцінства, гукі, запахі і перажыванні тых часоў.
па-трэцяе, напісана лаканічна і адначасова маляўніча, з паўзамі ў патрэбных месцах.
дзякуй ад хлопчыка з Гародні

December 18, 2024
Кніга, якая разблакоўвае ўспаміны незалежна ад розьніцы ва ўзросьце паміж табой і аўтарам.
November 7, 2025
прыемнае і ўтульна
Displaying 1 - 5 of 5 reviews