У апошні дзень лета ў Казіка, звычайнага хлопчыка з Каменнай Горкі, усё ідзе не так, як трэба. Заўтра першы дзень у новай незнаёмай школе, а тут старэнькі трус зганьбіў яго перад новымі сябрамі і збег з клеткі. Пошукі прыводзяць Казіка ў вагон метро, які прывозіць яго ў падземны горад звяроў, збеглых са свету людзей. Чым больш Казік робіцца сваім сярод стракатага звярынага народа, тым больш ён вучыцца цаніць сяброўства і вернасць. А яшчэ ён паціху разумее, што над Схаваным Горадам навісла смяротная небяспека — і віной таму ён сам…
Як усе добрыя дзіцячыя кнігі, Казік з Каменнай Горкі прапануе слой для дарослых. Выдатная гісторыя пра Схаваны Горад антрапаморфных звяроў і адначасова павучальная гісторыя пра тое, як нараджаецца дыктатура. Вельмі моцнае ўражанне пакінуў мост Трох Чарапах і іх прароцтва. “Жыве Схаваны Горад! Слава Казіку і яго сябрам!”