На маё здзіўленне, чыталася цікава! Думалася, што будзе больш апісанняў баёў, але не — большая частка твора прысвечана характарызацыі герояў і іх узаемаадносінам. Добра раскрыта псіхалогія паводзін персанажаў. Напісана рэалістычна — верыш у тое, што чытаеш. Прасавецкая прапаганда амаль не адчуваецца, што таксама прыемна здзівіла.