Якуб Колас, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладнік. Клясык сусьветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.
доўгая кніга, павольна чытаецца. спачатку здавалася, што яна проста пра прыгоды настаўніка, які прыязджае вучыць дзяцей у школах у беларускіх вёсках, пра каханьне, сяброўства, а апынулася, што яна пра тое, што адбываецца зараз, — барацьбу народа за права на свабоду і права проста жыць.
на апісаньнях беларускай прыроды, канешне жа, рыдала.
Трэцяя кніга самая няроўная з трох, але і самая багатая на падзеі. Яна таксама адчуваецца найболей аўтабіяграфічнай, нізкай эпізодаў і людзей з жыцьця Якуба.
Кніга пачынаецца зь пераводу Лабановіча ў новую школу, што мяне расчаравала - не хацелася расставацца з героямі папярэдняй кнігі. Ну і трэці раз чытаць, як Андрэй усталёўваецца ў новай школе, было ня надта цікава, добра, што гэта ня ўся кніга.
Рухавая сіла сюжэту - недарэчныя спробы галоўнага героя і яго сяброў бунтаваць супроць цара, якія нічым добрым не закончваюцца. Спадабаўся эпізод з працай у Нашай Ніве, шкада, што кароткі. А апісаньне суда і будняў у астрозе дужа падобнае на сучаснасьць, на жаль.
Слухаў кнігу ў аўдыёфармаце. Мне спадабалася, як перададзены дух царскага часу на ягоным сконе і ягоны выгляд на Беларусі.
Твор дае магчымасць азнаёміцца з тым, як выглядала праца настаўніка ў тыя часы. Шчыра кажучы, вельмі неблага для маладога чалавека без сям'і. Заробак у 40 рублёў невялікі. Напрыклад, у творы пісалася пра таксі (кібітка) з вакзала да вёскі на 10 вёрст за 3 рублі. Пакой пры школе настаўніку давалі. Была і старожка, каб сачыць за школай і гатаваць ежу, у тым ліку і настаўніку. Прадукты прыносілі жыхары воласці, так званы падатак настаўніку. Настаўніка паважалі ўсе, пачынаючы з сялян і сканчаючы валаснымі чыноўнікамі. Настаўнікі і самі часта паходзілі з сялян. Апрыканцы твора падчас суда Лабановіча судзілі як селяніна. Настаўнік часта мог мяняць школу і бываць у розных мясцінах у краіне. Але ж валасныя мястэчкі даволі глухія. З адукаваных людзей — толькі дзяржаўныя служачыя, накшталт пісара, працаўнікоў чыгункі ці мясцовыя невялікія землеўладальнікі. З таго, чым пазаймацца — папойкі, гульні ў карты ды мабыць пошукі прыгажунь. Трэба было быць моцным духам, каб не скаціцца ў гэты лад жыцця. Падаецца, Лабановічу ў гэтым дапамагалі само настаўніцтва, прагулкі на прыродзе і моцнае жаданне нешта змяніць.
Уражвае, што, наколькі б глухімі не былі месцы, людзі хацелі вучыцца і хацелі, каб іх дзяцей вучылі. Калі Лабановіча звольнілі, то некаторыя мясцовыя, даведаўшыся пра вольнага настаўніка, які быў бліжэй да іх, тут жа арганізаваліся ды зрабілі самаробную школу ў смалярні, дзе часова перабіваўся настаўнік. Працуючы рэдактарам газеты ў Вільні, Лабановіча з радасцю ўзялі прыватным настаўнікам.
Складваецца ўражанне, што даволі мала людзей асэнсоўвалі сваю нацыянальную прыналежнасць да Беларусі. Сам настаўнік нават перажываў і казаў, як крыўдна, што прайгралі японцам. Як важна быць грамадзянінам такой вялікай краіны, як Расія. Але ж людзі размаўлялі на беларускай, шанавалі мясцовыя традыцыі.
У сучасным свеце пачынаеш забываць, якую важную ролю раней адыгрывалі такія простыя рэчы, як чыгуначная станцыя, пошта, гужавы транспарт, кірмашы, кнігі, блізкасць да мястэчка, урадлівая глеба. Вельмі ўразіла, як Лабановіч зразумеў, што ідзе забастоўка, бо перасталі ездзіць цягнікі.
Бачыш шмат падабенства з сучаснай Беларуссю. Водгук пішацца ў 2024. Дзяржаўны лад, што тупае на месцы. Мала перспектыў на будучыню. Масавае незадавальненне і выступы людзей. Рэзкая чорная рэакцыя на бунтаўшчыкоў. Закручванне гаек. Правальны ўдзел у вайне з Японіяй дзеля адводу вачэй. Фармальныя рэформы, з'яўленне штучнай дзяржаўнай думы. Загадзя напісаныя судовыя палітычныя прысуды. Што можа адрозніваецца ад сучаснасці, дык гэта крыху большая наяўнасць альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ўнутры краіны. Газеты, літаратура, лістоўкі. Але зараз ёсць Інтэрнэт.
Цікава, што яўрэі ў кнізе пададзены ці негатыўна, ці як нейкія небаракі. Адзін прыклад — калега-настаўнік, які добра награваў мясцовых, пішучы для іх лісты за сала. Другі — нейкі мясцовы шныр, каб за гарэлкай ці півам збегаць або новую калоду карт прынесці.
Падаецца, што Якуб Колас апошнія старонкі пісаў для савецкіх цэнзараў. Ягоны сукамернік так расхвальваў бальшавікоў. І кніга сканчаецца словамі, што настаўнік жыць пасля турмы пачаў, як яму параіў сукамернік. Пэўна па-бальшавіцку...
Сюжэт — быццам бы сёння пісалі. На жаль, усё яшчэ актуальны для Беларусі. Было цікава паглядзець на рэвалюцыю 1905-07 гадоў вачамі настаўніка, які і сам удзельнічае ў гэтых падзеях. У кнізе прысутнічаюць персанажы з розных сацыяльных станаў, з рознымі поглядамі на рэвалюцыю, можна сказаць зрэз тагачаснага грамадства. Не магу судзіць наколькі ён блізкі да рэальнасці, бо ўсё ж кніга пісалася ў савецкія часы, што трэба таксама разумець. Частка падзей разгортваецца ў гарадах, у тым ліку Менску і Вільні, аднак іх апісанне не настолькі багатае. Закранаецца і нацыяналістычны рух, выданне першай беларускай газеты ў Вільні, але гэта не асноўная тэма рамана. Вобразы прыроды і ў цэлым мова кнігі мне спадабаліся. Колас добра адчувае беларускую мову, яе разнастайнасць, перадае мову сялян такой сакавітай, якой яе можна пачуць у вёсках. Нават жартуе з некаторых дагэтуль характэрных нам праяў пурызму "Як лепей называць па-беларуску: чай ці гарбата? — Як ні назавеш, — усё будзе добра, абы смачна." У кнізе шмат цікавых прыказак і выразаў на ўсе выпадкі жыцця, я сабе ўзяў некалькі на ўзбраенне.
Што не спадабалася: 1. Кніга надта зацягнутая. Першая трэць зусім невядома навошта патрэбная. Замест кароткай перадгісторыі героя, у ёй на некалькі соцень старонак апісваецца праца ў Цельшыне, ніяк не звязаная з далейшым ходам падзей. Ці прынамсі я гэтую сувязь не заўважыў. Агулам склалася ўражанне, што можна было напісаць гэтую кнігу ў два ці нават тры разы карацейшай і нічога важнага не згубіць. 2. Рэпрэзентацыя жаночых персанажаў, нават для таго часу, гэта сорам. Я налічыў роўна адну жанчыну ў кнізе, чыя роля не абмяжоўвалася абслугоўваннем душэўных або фізічных патрэб галоўнага героя ці яшчэ якіх мужчын. Будзьце гатовыя да таго, што пры знаёмстве з новымі жаночымі персанажамі будзеце разглядаць іх у першую чаргу праз прызму маладога гетэрасексуальнага хлопца-бабніка. Мо камусьці такое будзе блізка, мне — не. 3. Вельмі, вельмі багата персанажаў, у якіх лёгка заблытацца. Я вёў улік у сшытку каб разблытаць крыху гэты клубок, але пад канец ужо не выстачыла сіл яго завяршыць. Многія персанажы ўводзяцца на адну старонку або пабочную сюжэтную лінію, і па сутнасці ні на што не ўплываюць. Як і аб'ём кнігі, колькасць персанажаў можна было б скараціць у некалькі разоў, і ад гэтага стала б толькі лепей.
Складывается впечатление, что книги "Новая зямля" и "На ростанях" писали два разных человека. Первая в деталях раскрывает жизнь и самобытность жителей Полесья, которую хочется перечитывать снова и снова. Каждый беларус найдет в ней что-то родное, напоминающее детство и жизнь в деревне. Автор невербально относит себя к представителям этого народа и старается передать позитивные стороны повседневного быта, а также стремления людей к лучшей жизни. Вторую же пишет критик, который ставит себя на голову выше полешуков. Жители полесья у него необразованные, детей своих в школу не пускают. В деревнях царит мракобесие. Попы вобрали в себя всю палитру негативных качеств, от жадности до плохих музыкальных способностей. Жители якобы оторваны от цивилизации настолько, что не понимают, в какой день отмечать те или иные праздники. Из развлечений у них только крепкий алкоголь да разговоры о том, кто с кем спит. И тут приходит Лобанович (автобиографический образ) и наводит "порядок": что в школах, что в головах жителей. Венцом его деятельности является пропаганда со��иализма и советского строя. Социалисты рисуются как интеллигентные молодые люди, готовые к кардинальным переменам и отречению от "самодержавия". Нередко встречаются словечки типа "жид", "буржуазия", "бюрократия" и прочие ярлыки, которые так любила раздавать советская власть. Становится понятно, почему книга сразу после выхода стала иконой беларуской литературы времен БССР и была включена в школьную программу обучения.
Кароткі змест гэтай кнігі – гэта старонка пра Якуба Коласа ў Вікіпедыі. Трэба разумець, што гэта хутчэй аўтабіяграфічны твор. Пісьменнік пісаў пра самога сябе. Але гэтая кніга, на жаль, настолькі актуальная, што здаецца, быццам ён піша пра нас і наша пакаленне.
Трэцяя частка была напісана ўжо пасля таго, як многіх яго родных і сяброў рэпрэсавалі і расстралялі камуністы. Сам Колас знаходзіўся пад пастаянным ціскам уладаў, таму трэба ўлічваць, што некаторыя моманты былі ўключаны ў тэкст, каб кніга ўсё ж змагла выйсці ў свет.
Трэцяя частка трылогіі Якуба Коласа мне менш за ўсё спадабалася. Можа таму што яна была напісана значна пазней чым першыя дзве. Склалася нейкае ўражанне, быццам бы аўтар спрабуе апраўдацца перад чытачом. Але, так ці інакш, застаўся рады, што прачытаў яе.