„Паэзія - асаблівая веда“, - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт. Зномы – чарговы від літаратурнага твора, «выснены» Алесем Разанавым і „запушчаны“ ў беларускую, а затым у сусветную літаратуру. Новая кніга Алеся Разанава – першы і адзіны на сённяшні дзень уласна беларускі падручнік па тэорыі літаратуры. З цікавасцю чытаюцца яго развагі над вядомым сілагізмам „калі ты не займаешся палітыкай, палітыка займецца табой“, назіранні пра тое, хто з’яўляецца „пазіцыяй“, а хто „апазіцыяй…“ У „Суме немагчымасцяў“ шмат простых, дасціпных, але не заўсёды відавочных ісцінаў, якія маюць асаблівасць праясняцца сітуацыйна, на адлегласці ад самой кнігі.
Працаваў у «ЛіМе» і «Роднай прыродзе» (1972—1974), выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974—1986), часопісе «Крыніца» (1994—1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). У 2001 годзе жыў у Гановэры (Нямеччына), у 2003 годзе — у Грацы (Аўстрыя). Пасьля жыў у Беларусі.
Узнагароды:
- Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы». - прэмія Гердэра (2003). - прэмія «Залаты апостраф» (2012). - прэміі імя Наталлі Арсенневай (2018). - Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.