У кнігу К. Чорнага ўключаны раман "Бацькаўшчына", у якім асноўнае месца займае ідэя бацькаўшчыны; аповесць "Люба Лук'янская" — працяг гісторыі руху чалавека да новых шляхоў і гарызонтаў; аповесць "Скіп'ёўскі лес" — "аб вялікай любові кожнага нашага чалавека да роднай зямлі", аб тым, як савецкі народ выявіў лепшыя якасці сваёй душы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мікалай Карлавіч Раманоўскі- беларускі празаік, драматург, публіцыст; стваральнік беларускай сацыяльна-псыхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы.