Дзеянне ў гэтай кнізе адбываецца па той бок і па гэты. Па гэты бок, іншымі словамі, тут — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускіх традыцыйных лялек. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў. І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы.
Цікава, прыемна, хвалююча знаходзіцца разам з Таей і па той і па гэты бок. У канцы кнігі адчуў тыя самыя пачуцці, што і галоўная гераіня. Глыбока ўражаны. Тэлефон недасяжны, старонкі ў сацсетках выдаленыя.
Асабліва спадабаліся моманты па той бок. Лялькі і аповяды старых людзей ствараюць цудоўную атмасферу, з-за якой галоўныя героі выглядаюць троху штучна, нібыта пластмасавыя.
Развязка апынулася даволі нечаканай і крыху расчаравала: хацелася працягу гэтай містычнай прыгажосці. Хацелася б, каб у маім асобніку кнігі адсутнічалі апошнія дваццаць старонак.
Цікава, захапляльна, да апошняй старонцы трымае ў напружанні. Легка чытаецца, але пасля чытання ўзнікае жаданне бегчы і корпацца ў гістарычных матэрыялах, каб паглыбіцца ў пытанне і атмасферу
400 старонак захапляльнай асалоды. Прыгажосць беларускай міфалогіі і чараўніцтва пададзена праз добра напісаны дэтэктыў. Якасная беларуская кніга, якая не траўміруе
Толькі адно пытанне, дзе папярэджанне на вокладцы? Не, не абмежаванне па ўзросце. А вялізнае на палову вокладкі, як на пачках цыгарэт, папярэджанне ад мінздрава, што пры чытанні ў вас могуць пачацца месячныя нават калі ў пашпарце пазначаны пол М. Столькі ўвагі надаваць вопраткам, прычоскам, біжутэрыі, прыбіральням, абдымашкам, нейкім камічным стасункам з былымі.. брыдота