Jump to ratings and reviews
Rate this book

ПА-ТОЙ-БОК. Старыя лялькі, новыя гульні.

Rate this book
Дзеянне ў гэтай кнізе адбываецца па той бок і па гэты. Па гэты бок, іншымі словамі, тут — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускіх традыцыйных лялек. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў. І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы.

416 pages, Paperback

Published January 1, 2023

Loading...
Loading...

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
20 (51%)
4 stars
11 (28%)
3 stars
5 (12%)
2 stars
2 (5%)
1 star
1 (2%)
Displaying 1 - 11 of 11 reviews
Profile Image for Іллюк.
69 reviews2 followers
February 15, 2024
Цікава, прыемна, хвалююча знаходзіцца разам з Таей і па той і па гэты бок. У канцы кнігі адчуў тыя самыя пачуцці, што і галоўная гераіня. Глыбока ўражаны. Тэлефон недасяжны, старонкі ў сацсетках выдаленыя.
8 reviews1 follower
March 18, 2025
Файная кніга, якую праглынуў за два дні.

Асабліва спадабаліся моманты па той бок. Лялькі і аповяды старых людзей ствараюць цудоўную атмасферу, з-за якой галоўныя героі выглядаюць троху штучна, нібыта пластмасавыя.

Развязка апынулася даволі нечаканай і крыху расчаравала: хацелася працягу гэтай містычнай прыгажосці. Хацелася б, каб у маім асобніку кнігі адсутнічалі апошнія дваццаць старонак.
Profile Image for Nastia D.
24 reviews
January 14, 2026
мая трэцяя кніга Зараславы Камінскай вельмі спадабалася. як і іншыя кнігі лёгка чытаць па стылю, цудоўная мова, шмат гісторыі і Культуры. утульныя і жахлівыя лялькі. месцамі нават трохі страшна і вельмі добра
2 reviews
March 30, 2026
Дэтэктыў з падвойным сюжэтам - звычная нам рэчаіснасць і міфічны па-той-бочны свет заснаваны на беларускай традыцыйнай культуры.

Больш цікавым падаўся менавіта той, другі. Моманты сустрэчы з рознымі нячысцікамі і пачварамі чыталіся з захапленнем, напрацягу кнігі пачынаеш усё больш хвалявацца за галоўную гераіню гэтага свету - Мару - ці атрымаецца ў яе? З якімі яшчэ пачварамі прыйдзецца ёй сутыкнуцца?

Чытаць пра "Сапраўдны" свет таксама было цікава, усё ж такі дэтэктыў. Але маё ўражанне было сапсавана некалькімі момантамі.

- занадта частымі "блін, ну, фігня, херня" у размовах. Мала таго што гэта проста "рэжа вока", што можа быць проста суб'ектыўным фактарам, але больш важна што я бачу ў гэтым не "сучаснасць" і "натуральнасць", а беднасць мовы галоўнай гераіні. Якія думкі і эмоцыі крыюцца за "Міра, ну блін, ну што за фігня!"?
- успамінамі галоўнай гераіні Таі пра дзяцінства, якіх мне было зашмат, ці такімі крыху нецікавымі момантамі як замаўленне бліна з вяндлінай і сырам у кафэ.
- стасункамі Вані і Таі. То бок, Тая ведае што ў Вані ёсць каханая, але працягвае паглядаць на яго галоднымі вачыма і зусім ня супраць патанчыць з ім у абдымках. " - Бачыш, і я цябе памятаю. Я сумаваў - І я."

Але потым здарыўся канчатак... Я разумею, ён так "элегантна" і зразумела ўсё тлумачыць, і наогул такія сюжэтныя павароты, якія змяняюць успрыняцце гісторыі, гэта не нешта новае. Але тут гэты паварот робіць значна больш. Ён разбурае ўвесь падмурак, на якім будавалася гісторыя (дакладней, абедзьве гісторыі), такім чынам што ў пясок і пыл рассыпаецца ўсё, што пабудавана на гэтым падмурку - персанажы, падзеі, гісторыі і разам з гэтым мае ўласныя, як чытача, хваляванні і думкі.

Чытаў пра тое як людзі пару стагоддзяў таму помсцілі панам за жорсткасць, пакутвалі ад гвалту і намагаліся бараніць сябе з дапамогай абрадаў, адзінага на што маглі спадзявацца? Шкада было гэтых людзей, хваляваўся за іх, спачуваў ім? Ну што ты, дурненькі, гэта ж прыдумана ўсё, гэта частка сцэнару і небыццё. Забудзь гэта.

Хваляваўся і спачуваў Таі і Мары і іншым героям абодзьвух светаў? Яшчэ раз паўтараю - ня варта было, гэта ўсё сцэнар, прыдумка і фальшыўка. Усё абсалютна да самага падмурка, анічога праўдзівага.

Я глыбока расчараваны фіналам. Што я думаю пра гульню "Па-той-бок 2.0", якую ўладкавалі Міра і Марк? Што гэта жорстка ў адносінах да Таі, што гэта злая маніпуляцыя пачуццямі чалавека, што гэта няправільна ў шмат якіх яшчэ сэнсах.

Дык вось аўтарка кнігі ўладкоўвае такую ж самую гульню з чытачом.
This entire review has been hidden because of spoilers.
Profile Image for Zhenya O'Sullivan.
3 reviews
April 20, 2024
Цікава, захапляльна, да апошняй старонцы трымае ў напружанні. Легка чытаецца, але пасля чытання ўзнікае жаданне бегчы і корпацца ў гістарычных матэрыялах, каб паглыбіцца ў пытанне і атмасферу
Profile Image for Maša.
42 reviews8 followers
January 2, 2025
400 старонак захапляльнай асалоды. Прыгажосць беларускай міфалогіі і чараўніцтва пададзена праз добра напісаны дэтэктыў. Якасная беларуская кніга, якая не траўміруе
Profile Image for Viktoria.
37 reviews
April 6, 2026
Дэтэктыў з арыгінальным сюжэтам захапіў адразу і не адпускаў да апошніх старонак. Канцоўка была нечаканай. Перажывала за герояў і па той бок, і па гэты, не ведаючы яшчэ, хто ж там, на тым баку насамрэч. Толькі ў самым канцы стала зразумела.

Адносіны Таі і Вані мне падаліся да канца не раскрытымі. Аўтарка не хацела шмат увагі даваць адносінам, але нейкія нестыкоўкі, недасканаласці і недамоўленасці селяць у галаве недавер да гэтых стасункаў.

Агулам лялькі мяне захапілі і я пайшла чытаць артыкулы пра іх. Не гледзячы на нечаканую канцоўку, я пакідаю для сябе верагоднасць рэальнага выкарыстоўвання лялек нашымі продкамі.

Кніга вартая ўвагі, у тым ліку, каб адкрыць для сябе традыцыі і рашэнні жыццёвых праблем беларусаў.
Profile Image for Максім Паморак.
33 reviews2 followers
October 30, 2024
Толькі адно пытанне, дзе папярэджанне на вокладцы? Не, не абмежаванне па ўзросце. А вялізнае на палову вокладкі, як на пачках цыгарэт, папярэджанне ад мінздрава, што пры чытанні ў вас могуць пачацца месячныя нават калі ў пашпарце пазначаны пол М.
Столькі ўвагі надаваць вопраткам, прычоскам, біжутэрыі, прыбіральням, абдымашкам, нейкім камічным стасункам з былымі.. брыдота
Profile Image for Hanna.
19 reviews3 followers
January 17, 2026
Гэтая кніжка выдатная па ўсіх паказніках. Яна непрадказальная: я да апошняга не ведала, якой будзе разгадка знікнення сяброўкі. Не гледзячы на тое, што падказкі былі, задума вельмі небанальная, так што знаходзішся ў здагадках да самага канца. Яна захапляльная і трымае ў напружанні, асабліва ў па-той-бочных частках. Яна так добра напісаная: метафары, параўнанні і іншыя моўныя сродкі прадуманыя, адточаныя. Містыка, якая паходзіць з сапраўднай невыдуманай беларускай традыцыі, робіць сюжэт непаўторным, самабытным. І, нарэшце, гэта інфарматыўная кніга: я мала што ведала раней пра разнастайнасць і асаблівасці беларускай лялькі. А гэта нават і не навукова-папулярная кніга. Адназначная рэкамендацыя. Годная кніжка.
Profile Image for Wola  D.
7 reviews
November 30, 2025
Дэтэктыў з прымессю этна-містыкі? Дайце 2. Не магла адарвацца. Канцоўка вельмі нечаканая, цікавыя павароты сюжэту. Лёккае, прыемнае чытво, раю
Profile Image for Lesya.
80 reviews1 follower
May 25, 2026
Апошні час не магу адырвацца ад сучасных беларускіх кніг і гэта адна з такіх жамчужын.
Моцна зацягвае і так ўжо цікава было, чым там усё скончыцца? Гэта тая кніга, якую можна чытаць да трох ��очы, пакуль вочы самі не зліпнуцца.
Агульная атмасфера кнігі вельмі добрая, душэўная. Героі (у тым ліку другасныя) нейкія шчырыя, цёплыя. Кнігу проста прыемна чытаць, бо небыта ў гэтам сусьвеце ты адпачываеш. Персанажы прамалёваны так натуральна, што падаецца гэта як твая сяброўка, ці суседка, ці той самы хлопец у якога закахалася ў школе.
Тэма з беларускімі лялькамі — дадатковы культурны пласт у кнізе.
Цікавая гульня са словамі “па-той-бок”, “па-той-бочны сусьвет/ стан”. Часам у мяне былі асацыяцыі з дэпрэссіяй, ці станам, блізкім да яе, гэта таксама адчуваецца небыта па-той-бок.
Кнігу шчыра раю
Displaying 1 - 11 of 11 reviews