Jump to ratings and reviews
Rate this book

Час пустазелля

Rate this book
Кніга Ганны Янкуты "Час пустазелля" — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.

242 pages, Paperback

Published September 1, 2023

7 people are currently reading
77 people want to read

About the author

Ганна Янкута

17 books18 followers
Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), магістр філалагічных навук (ангельская літаратура). Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Айн Рэнд (Ayn Rand).

Лаўрэатка конкурсаў маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009) і Чэслава Мілаша (2011), арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам, а таксама конкурсу „Экслібрыс“ (2012, Саюз беларускіх пісьменікаў). Лаўрэатка прэміі часопіса „ПрайдзіСвет“ у намінацыі „Публікацыя ў часопісе „ПрайдзіСвет“ за 2009 год (за пераклад першай часткі „Каляднага харала“ Ч. Дыкенса і паэзіі Ф. Пэсоа, А. Э. Хаўсмэна і Я. Я. Слаўэрхофа). Пераклады друкаваліся ў часопісах „Дзеяслоў“, „ARCHE“, газеце „Літаратурная Беларусь“.

Пераклала на беларускую мову шэраг паэтычных і празаічных твораў Эдгара Алана По, якія ўвайшлі ў зборнік „Маска Чырвонае Смерці“ (у 2012 годзе калектыў часопіса „ПрайдзіСвет“ быў адзначаны за гэтую кнігу прэміяй ім. М.Багдановіча „Дэбют“), паэму „Свет“ Чэслава Мілаша (разам з А. Ф. Брылём і К. Маціеўскай; „Выратаванне“, Логвінаў, 2011), а таксама шмат іншых твораў. Перакладае з ангельскай, польскай, афрыкаанс, нідэрландскай.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
40 (49%)
4 stars
25 (30%)
3 stars
11 (13%)
2 stars
3 (3%)
1 star
2 (2%)
Displaying 1 - 15 of 15 reviews
Profile Image for Kaciaryna.
42 reviews
December 7, 2023
Медытацыйнае чытанне, чытанне-размова, чытанне-рэфлексія, чытанне-тэрапія. Ганна выцягвае на паверхню сумневы, страхі, надзеі, штодзённыя дробныя радасці, ловіць словы і вобразы, пераплятае гэта з батанічнымі і геалагічнымі замалёўкамі. Кажа пра няпростае, балючае, але з вельмі каштоўнай для мяне інтанацыяй - інтанацыяй удумлівага, разважлівага, вельмі шчырага чалавека. Тут няма лозунгаў, скаргаў, абяцанняў, заклікаў. Тут - асэнсаванае назіранне за сабой, сваімі пачуццямі і самаадчуваннем.

Для мяне гэта было вельмі тэрапеўтычнае чытанне.
Profile Image for Natasha Matsiusheuskaya.
76 reviews3 followers
February 24, 2025
у нейкім сэнсе гэта агульны дзённік беларускасці ў апошнія пару гадоў - і ад гэтага то мотарашна, то нейкае сумнае задавальненне, бо літаральна чытаеш свае ж думкі і пра свае ж пачуцці. нацыянальнае in limbo падзеленых на розныя краіны людзей выглядае тут сапраўды полем пустазелля, з якога мабыць што й вырасце, але незразумела як і калі.

думала, што буду плакаць чытаючы гэтую кнігу, але манера пісьма дастаткова адстароненая і нейтральная, эмацыянальных выбухаў не здарылася. замест гэтага тыдзень сніла як вяртаюся ў Мінск, у які вярнуцца так хачу, але не магу - таму тым, каму яшчэ не адбалела гэтае пачатковае эмігранцкае пачуццё, чытаць не раю. не, не так: раю чытаць, але пад вашую адказнасць.
Profile Image for Polina Zenevich.
50 reviews1 follower
January 24, 2025
На гэтую кнігу вельмі захацелася напісаць водгук, бо ўражаннем вельмі захацелася падзяліцца. Пачуццяў, эмоцый розных вельмі шмат, так што будзем хавацца за маскай структуры і пасрэднага аналізу.

Чаму мне здаецца, што яе варта чытаць:
1. Кніга напісана вельмі прыгожай беларускай мовай.
Я сапраўды атрымлівала асалоду ад, асабліва сустракаючы дагэтуль невядомыя словы. Выпісвала іх і спадзяюся, што змагу іх аднойчы запомніць
2. Кніга вельмі асабістая, таму выклікае прыемнае пачуццё блізкасці з аўтарам.
3. Кніга цікавая. Цудоўныя апісанні таго, што атачае аўтара, Варшавы, музеяў, і таго самага пустазелля
4. Кніга дакладная. Яна добра патрапіла ў мае адчуванні як эмігранта-беларуса.

Чаму мне здаецца, яе не варта чытаць:
У мяне ўвесь час было адчуванне рэтраўматызацыі. Так, я сапраўды так сябе адчувала. Так, мне было таксама так няёмка і страшна. Так, у мяне ёсць такія кашмары. Так, у мяне таксама тут шчыміць сэрца, а тут апускаюцца рукі ад роспачы.
Але так атрымалася, што я ведаю гэта аб сабе. У патрэбны момант побач былі сябры, і мы з імі гэта абмеркавалі. Гэта важная частка майго жыцця, але я не хачу, каб мы з ім былі бліжэй, чым ёсць зараз. Няхай гэты боль жыве крыху далей. І чым далей, тым лепей. Мне хопіць памяці аб ім. І тое, што мне прыйшлося ў працэсе кнігі зноў гэта ўсё жыць - відавочна даставіла мне больш болю, чым радасці. Асабліва першая частка, у другой гэта сышло (і мне ўдалося сфакусавацца на прыгажосці мовы)

Я думаю, што гэта дапаможа тым, каму не ўдавалася раней апрануць пачуцці ў словы, і каму не хапала гэтага адчування "я не адзін, не толькі ў мяне так!"
Добра, што не мне
Profile Image for Maša.
37 reviews7 followers
December 13, 2024
Нагадвае гадзінныя размовы з іншымі мігрантамі, якія важныя ў даданні камфорту ў гэты складаны час. Камяні і кветкі зазямляюць чалавечы боль
132 reviews
January 13, 2026
Па-першае, лічу, што назва кнігі па-просту геніальна, столькі розных сэнсаў можна у ей знайсці.

Некаторыя кавалачкі разважанняў мяне захаплялі і нават натхнялі: беларуская мова, дапамога, любоў да старых рэчаў, дагляд за чымсці, напрыклад, за кветкамі на клумбе пад акном. А пакуль чытала аповед пра паездку да Беларусі, растворвалася ў адчуванні, што гэта я. Некаторыя кавалачкі не так захапілі.

Але цалкам адчуваю вялікую павагу да аўтаркі і кнігі.
Profile Image for Elizabeth.
75 reviews1 follower
May 30, 2025
Звычайна я чытаю кнігі, у якіх больш сюжэту, падзей, ці даследаваньня пэрсанажаў, ці прынамсі мастацкая мова. Тут гэтага даволі мала, кніга адчуваецца, як размова, дзёньнік ці блог, які дала мне пачытаць сяброўка. Але ведаеце... Магчыма, мне нешта такое было патрэбна. Дапамагае нешта асэнсаваць, з чымсьці сябе суаднесьці, а з чымсьці не пагадзіцца.

Першая частка кнігі моцна на мне адбілася. Яна літаральна тэлепартавала мяне на некалькі гадоў таму, той самы горкі час, калі пачалася вайна. Большасьць часу я пазьбягала думак пра гэта. Бяручыся за кнігу, вырашыла, што нарэшце гатовая пачаць апрацоўваць, што будзе не так балюча... І даведалася, што апрацоўваць мо і гатовая, але балюча будзе, магчыма, нават і болей, і ўсе схаваныя слёзы будуць прасіцца вонкі. Так сумна было зь нейкіх нечаканых рэчаў, напрыклад, выявы клеткі з марской сьвінкай у лагеры ўцекачоў. Адразу прымушае ўявіць шлях адной сям'і з той сьвінкай.

Адзіная скарга — палеянталягічны музэй. То спачатку цікавая мэтафара, але gets old quickly.
Profile Image for Wola  D.
6 reviews
November 30, 2025
Пабольш бы такіх кніжак у беларускай літаратуры! Было кранальна і пяшчотна паглядзець на сусвет праз вочы аўтаркі. Дзесьці сляза пацячэ, дзесьці ўсміхнешся. Любоў
Profile Image for Sergiusz .
12 reviews
December 24, 2023
"Пішу і рэжу, у выніку застаецца толькі голы шкілет, агрызак гісторыі. На гэтам мабыць і палягае розніца паміж дзённікам вайны і дзённікам дыктатуры, паміж сітуацыямі, калі небяспека звонку і калі - унутры. У дзённіку дыктатуры шмат чаго нельга расказаць пра іншых, каб іх не знайшлі, нельга пісаць усю праўду. І пра сябе таксама."
Profile Image for Uladzislau.
11 reviews2 followers
December 22, 2024
Тут амаль няма сюжэту, кніга больш як дзённік аўтаркі з уласнымі разважаннямі.
Мне здалося, напісана не столькі для чытача, колькі для самой аўтаркі, як і пішуцца звычайна дзённікі, у тэрапеўтычных мэтах. Спадзяюся, ёй гэта было карысна. Думаю, будзе карысна і камусьці яшчэ з чытачоў, хто апыніўся ў падобнай сітуацыі.
Для мяне былі цікавымі дзве тэмы: сітуацыя ў лагерах уцекачоў пасля пачатку вайны, бо я пра іх чамусьці не ведаў раней, і некаторыя інсайды з перакладніцкай і кніжнай індустрыі ў Беларусі. Але гэта толькі невялікая частка ад усёй кнігі, астатнія тэмы не надта зачапілі - асабліва пра палеанталогію, якой прысвечана здаецца большая частка тэксту. Калі б я кнігу чытаў, а не слухаў у аўдыяфармаце, хутчэй за ўсё не патрапіў бы закончыць.

Катэгарычна нязгодны з думкамі пра мову, дзе аўтарка ледзь не даходзіць да высновы "какаяразніца на каком языке". Мова мае вырашальнае значэнне, толькі яно будзе заўважна ў доўгатэрміновай перспектыве, і працаваць на яго трэба шмат і не чакаючы хуткіх вынікаў, або ўвогуле нейкіх вынікаў пры сваім жыцці. Так бы і Быкаў з Караткевічам, ці шмат іншых беларускіх дзеячаў савецкага перыяду, куды больш безнадзейнага за цяперашні, маглі б скласці лапкі і сказаць што ну, мы расчараваліся і рабіць нічога не хочам, бо выніку не бачым. Многія з іх і не пабачылі, але нам праз дзесяцігоддзі ён ужо лепей заўважны - Беларусь без гэтых людзей не была б Беларуссю. Парадаксальна, што аўтарка сама шмат чаго робіць для развіцця беларускай мовы, але піша пра расчараванне і неразуменне навошта гэта патрэбна.

Ну і што тычыцца назвы - не, цяпер не час п��стазелля. Беларусы ўнутры краіны і за мяжой цяжка працуюць дзеля будучыні свайго народу. Для многіх гэта дадатковая змена - першая на рабоце, дзе ты зарабляеш на жыццё, другая - на той, дзе здабываеш годнасць. А ў каго ёсць дзеці ці яшчэ якія клопаты - такіх змен можа быць і болей. Час засяваць і даглядаць ніву, пра які пісалі стагоддзе таму паэты-класікі, не скончыўся. Калі спынімся - знікнем як нацыя, і толькі тады наступіць час пустазелля.
Profile Image for Kate Summers.
7 reviews1 follower
December 3, 2023
Калі хтось будзе чытаць гэтую кніжку і ствараць для сябе па ёй вобраз беларусаў, ведайце: мы ня ўсе такія

— Мы ня ўсе, як адзін толькі прыклад слоўца, называем расейскую мову рускай, змірыўшыся з гвалтоўнай расеізацыяй нашай мовы

— Ня ўсе мы губляемся перад кожным украінцам і крыўдзімся, не паразмаўляўшы, блытаючы сваё пачуццё вінаватасці з поглядам на нас іншых людзей. Таму што

— Мы ня ўсе скардзімся, жывучы ў Польшчы і вандруючы па свеце, як цяжка і сумна нам, пры гэтым прагнучы ў асобныя моманты стаць нарэшце сапраўднай ахвярай; цытую

"Я думаю пра тое, што калі б у маім горадзе пачалася вайна, я б адразу загінула."

"Лаўлю сябе на тым, што амаль хачу, каб мяне пасадзілі."

— Ня ўсе мы знялі з сябе адказнасць і ня ўсе згубілі веданне таго, што гэта нашыя дзеянні ствараюць будучыню. А то ж паводле Ганны

"Мы не можам нават уявіць, у што захочуць верыць нашы дзеці."

Нібы мы на гэта ніяк не ўплываем. Але ж дзякуй богу, што

— Мы ня ўсе гатовыя ісці на кампрамісы з гвалтаўнікамі ўсяго беларускага. Там аўтарка ў колерах польскага футбольнага клуба "Легія" (белы, чырвоны і зялёны) пабачыла магчымы кампраміс паміж двума (?) беларускімі (??) сцягамі

Ёсць толькі адзін беларускі сцяг. Яго літаральна растапталі, здымаючы з будынкаў, служкі лукі ў 1996. І павесілі замест яго сцяг — антыбеларускі

Ну дык вось: мы шмат чаго згубілі, і беларусам мінулага сорамна за нас. Адзінае што — гэта вынік расеізацыі, а не безнадзейны дэфолт (прывет, рабсейцы), таму ёсць нам прабачэнне і ёсць да чаго вяртацца

Першы маленькі крок — пазбаўляемся мыслення а-ля Ганна Пакута
10 reviews
April 8, 2025
Я з цікавасьцю прынялася за кнігу Ганны. Я вельмі паважаю дзейнасьць Ганны як перакладчыцы: дзякуючы ёй беларускае грамадзтва адкрыла для сябе шмат цудоўных твораў сусьветных аўтараў (здаецца, Ганна размаўляе на ўсіх мовах!) Яна — майстрыца стылю і рытму: у ейных перакладах беларуская мова арганічна перадае настрой, эпоху і геаграфію тэксту, а нярэдка нават стварае гэтую моўную прастору ўпершыню — бо перакладніцкая спадчына ў нас ня вельмі багатая.

У кнізе «Час пустэзельля» Ганна працягвае майстэрскую гульню са словам: яна ўпрыгожвае кожную старонку, бы карункамі, — але за гэтай прыгажосьцю часта няма сутнасьці. Яна піша пра ўласны досьвед дапамогі бежанцам, але, каб захаваць праўду і не парушыць чужую недатыкальнасьць, пазбаўляе гэтых людзей характараў — мы спачуваем ім прыкладна на ўзроўні навіннага загалоўку. Ганна згадвае сям’ю і сяброў, але самымі іх яркімі рысамі застаюцца першыя літары імёнаў.

Самае ж прыкрае — што і пра саму аўтарку мы амаль нічога не даведваемся. Яе разважаньні выглядаюць або надта асьцярожнымі, або ўшчэнт адрэгаванымі. Як той казаў: чалавека з дыктатуры вывезьці можна, а вось дыктатуру з чалавека — ня надта. Гэтая кніга, як ні парадаксальна, сапраўды можа стацца помнікам эпохі — помнікам таго, як беларусы ня здольныя выключыць самацэнзуру і казаць шчыра нават на свабодзе.
Каб не казаць напрасткі, яна вядзе чытача ў геалягічны музэй — зноў і зноў — і там з дакладнасьцю навуковага супрацоўніка нагадвае, што чалавек — пясчынка ў вялікай плыні гісторыі. З цягам часу гэтыя экскурсіі становяцца ўсё менш эсэ і ўсё больш — паэтычнымі версіямі артыкулаў з Вікіпэдыі.

Сама аўтарка адкрыта прызнаецца: яна стрымлівае сябе, каб не нашкодзіць ні блізкім, ні чытачам у Беларусі. Але ўзьнікае пытаньне: ці варта было тады выдаваць кнігу, якая так умела хавае ўсё, пра што нібыта спрабуе гаварыць?

Я вельмі спадзяюся, што Ганна працягне пісаць аўтарскія творы і з часам намацае ня толькі свой голас, але і тую ідэю, якая зробіць гэты голас неабходным. Бо пакуль што гэтая кніга — хутчэй ціхае маўчаньне, чым выразнае выказваньне.
Profile Image for Алесь Плотка.
Author 7 books20 followers
November 2, 2025
Кнігі, складзеныя з асобных эсэ ці дзённікавых нататак, заўжды рызыкуюць не мець цэльнасці ў выглядзе менавіта кнігі. І часта так яно і ёсць.

Гэта вельмі прыемнае выключэнне. Паліфанія пошукаў сумленнасці і вызначэння адказнасці перад самім сабой.

Вайна. Кнігі, дзе гучыць голас тылавога жыцця ад уладальніка пашпарта краіны-суагрэсара, заўжды рызыкуюць. Таму звычайна іх не пішуць.

Рызыка грамадскай рэакцыі VS рызыка згубіць сябе. Удзячны аўтарцы за зроблены выбар.

Шэдэўр.

Першае пост-ваеннае пакаленне ацэніць яго ў Поўнае Меры. Калі ядзерка не разлучыць нас, вядома.
Profile Image for Aliaksei.
61 reviews3 followers
April 5, 2024
Гэта кніга выдатна перадае пачуцці і думкі беларусаў, якіх выштурхнула з іх краіны жыцце. Хацеў хадзіць уздоўж Дняпра і ў лесе гуляць? Асвойвай тропкі вакол Варшавы і Вільні.

Аўтарцы выдатна атрымалася перадаць моташнасць ад думак пасля ад’езду і асабліва рэтуалы, калі была магчымасць заехаць у краіну, каб пабачыць кроўных і дарабіць справы. Страх не атрымалась перадаць, а моташнасць і роздумы выдатна.

Кніга чытаецца як свой уласны нататнік 22-23 года.

Дзякуй, Ганна.
Displaying 1 - 15 of 15 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.