У дэбютны зборнік Камілы Цень увайшлі тры аповесці, напісаныя ў 2018-2023 гадах. “Народны РБ-дэтэктыў” — так можна назваць вынайдзены аўтаркай жанр. Нуар мінскіх заводскіх ускраін, стыхія нязмоўкнай трасянкі і маленькіх чалавечых трагедый, нязменны гумар і закручаныя сюжэты ў дэкарацыях “стабільнасці” — у такім свеце жыве харызматычная кантралёрка Зінаіда Юр’еўна, якая ў сваім імкненні да праўды разблытвае адну за адной загадкі беларускага быцця.
Пачыналася чытанне кнігі з жаху з-за трасянкі, а скончылася жаданнем прачытаць яшчэ гісторый 10 аб прыгодах Зінаіды Юр'яўны. Уся серыя ода Завадскому раёну. Як асобе, якая лічыць яго родным вельмі спадабалася.
Паважаная Каміла Цень! Калі вы гэта чытаеце, то прашу вас очэнь сер’ёзна: напішыце ешчо! Хацелась штобы кніга нікагда не заканчывалась. Спасіба бальшое!
Цудоўны Беларускі дэтэктыў. Узровень спраў адпавядае дэтэктыву Зiнаiдзе. Чытаць было вельмі цёпла, крыху шчыміла. Нават (асабліва) знарочыстая трасянка не раз'юшвае. Проста выдатная кніжка беларускай аўтаркi. Такіх кніг павінна быць шмат і розных, дзякуй вялікі Каміле і Кнігаўцы за цудоўны час разам
Выдатная кніга, кожная наступная аповесць лепшая за папярэднюю. Нарэшце ў нас з’яўляецца моцная і захапляльная жанравая проза, дзе ў той самы час вельмі таленавіта абыграны сучасны кантэкст.
Той выпадак, калі не чакаеш нічога, а атрымліваеш усё. Гэта было выдатна! Захапляльныя прыгоды Зінаіды, такі родны Менск, непаўторная трасянка, па-майстэрску абыграны кантэкст. І смешна і сумна адначасова. Вельмі спадзяюся на працяг серыі.
Крутая кніга, мне вельмі спадабалася! Гісторыі вельмі цікавыя і небанальныя. Але для мяне гэтая кніга больш, чым просты дэтэктыў. У разважаннях Зінаіды Юр'еўны відавочна чула словы маіх жа бацькоў, аўтарцы ўдалося добра перадаць іншы бок, месцамі я рагатала ў голас, а часамі балюча калола. Асобнае што патрапіла ў самае сэрца - гэта Менск. Завадскі раён, праз які я ездзіла на працу ў Шабаны, Трактарны завод, дзе я праводзіла шмат часу, калі вучылася ва ўніверы, і ЗАГС у Чыжоўцы, дзе мы распісаліся з мужам перад самым ад'ездам з Беларусі. У галаве выразна пракручваліся карцінкі знаёмых месцаў і накрыла дзікай настальгіяй 💔
неверагодныя, хоць і праставатыя, дэтэктыўныя сюжэты - а за імі раптам ціха прапісаная гісторыя Беларусі апошніх гадоў, у дробных дэталях і трапных (і да сумнага смешных) метафарах. такое люстэрка жыцця, разам з моўнай блытанінай і вечным алкаголем 'па капельке' у галовах людзей. халера, хто такая гэтая Каміла Цень, чый маленькі зборнік напаўсур'ёзных дэтэктываў пра працаўніцу Мінсктранса чытаецца з большым задавальненнем, чым добрая такая частка свежага белліту? карацей, запісвайце мяне ў фанаткі.
Напрыканцы жніўня нешта трывожнае літаральна разліта ў паветры. Жанчына з неверагоднай здольнасцю чытаць твары і характары людзей абавязкова разбярэцца, бо ва ўсім павінен быць «парадак». Ёсць ў гэтай міс Марпл аўтазавадскога разліву і свой напарнік, як яно і прынята ў дэтэктывах: дурнаваты, але выканаўчы. На яго фоне талент Юр’еўны ззяе яшчэ мацней.
Гэта тры дэтэктыўныя гісторыі пад адной вокладкай і, шчыра кажучы, я праглынула іх у момант. Буду чакаць працяг.
Хорошая книга, очень уютная (несмотря на количество трупов, это всё-таки детектив). Если бы моя бабушка стала Шерлоком Холмсом, было бы примерно такое ощущение :) Каждый раз радуюсь, встречая знакомые места в книгах. И отдельное восхищение языковому решению: книга написано одновременно на трасянке, литературном белорусском и литературном русском языке и это добавляет гораздо больше глубины и реалистичности, чем я могла бы представить.
Я ўжо даўненька чула пра гэтую кнігу — дэтэктыў, якіх у беларускай літаратуры мала, дык яшчэ і на трасянцы, такога няма ўвогуле. Але Каміла Цень займала даволі нізкае месца ў сьпісе маіх чытацкіх цікавасьцяў, пакуль я не прачытала настолькі эмацыйны разьюшаны водгук, што ён адразу перанёс гэтую кнігу на ганаровае першае месца. Падобна, я ў той фазе свайго жыцьця, дзе я проста хачу нешта адчуваць.
«Я прыду за табой у аўгусьце» не выклікала ў мяне моцнага абурэньня. Я б нават сказала, што я цаню гэтую кніжку ў якасьці экспэрымэнта і прэцэдэнта. Маё непапулярнае меркаваньне — у трасянцы вялікі мастацкі патэнцыял (хаця, гледзячы на посьпех РСП і Камілы Цень, меркаваньне не такое ўжо і непапулярнае).
Я думаю, шматлікія беларусы пагарджаюць трасянкай праз тое, што ў ёй засталося мала беларускай мовы. Пакуль украінскі суржык можа быць бясспрэчна адметнай рысай праз багацьце ў ім украінскай лексікі, у гарадзкой трасянцы амаль не засталося беларускай. Сёньняшняя трасянка — гэта расейская мова з беларускай вымовай (ну і шуфлядка ды тудой-сюдой). Ці мне сумна праз гэта? Безумоўна. Але яшчэ больш мне сумна, што мы губляем нават гэтае малае. Большасьць суразмоўцаў Зінаіды размаўляюць зь ёю на літаратурнай расейскай. Пакаленьні беларусаў, што вырасьлі ў цалкам расейскамоўных гарадах, маюць настолькі лёгкі акцэнт, што пачуеш яго толькі калі ўжо ведаеш, што чалавек з Беларусі.
Акрамя расейскай і «расейскай з памылкамі», у кніжцы ёсьць і літаратурная беларуская. Каб дагадзіць строгім беларускім чытачам, аўтарка напісала беларускамоўных герояў. Месцамі атрымалася так няёмка, што самыя строгія чытачы пабачылі ў гэтым антыбеларускую рыторыку. Думаю, што так атрымалася праз тое, што кніга напісана ад асобы Зінаіды Юр’еўны, для якой беларускамоўныя людзі — жудасныя дзівакі. У трох з трох гісторый так ці інакш прысутнічаюць беларускамоўныя, што статыстычна магчыма толькі ў літаратуры. А ў рамках гэтага літаратурнага жанру зразумела, што другасныя героі — або ахвяры, або злодзеі. Галоўная гераіня тут адна, і яна размаўляе трасянкай.
Наяўнасьць трох гісторый асабіста для мяне стала недахопам гэтай кнігі. Я б хацела атрымаць адну гісторыю, але больш разгортаную: каб ёй хлусілі, яна ішла памылковым шляхам, губляла надзею знайсьці вінаватага. Я б хацела, каб гісторыя блытала і мяне, замест таго каб адразу пасьля экспазыцыі падаваць разгадку. Таму гэтыя гісторыі адчуваюцца хутчэй як гарадзкія легенды ці байкі, а не як успаміны жанчыны, зь якой здарылася дзіўная і жахлівая падзея.
Я рада, што гэтая кніга існуе. Яе было весела чытаць на пляжы падчас адпачынку. Але, думаю, наступныя кніжкі Камілы Цень я ўжо прапушчу.
“Я прыду за табой у аўгусце” і “Сакрэт фірмы” я чытыла раней, і таму з нецярпеннем чакала выхаду наступнага твора. Дэтэктыўная гісторыя з чырвоным воўкам у галоўнай ролі не расчаравала. Зінаіда Юр’еўна на ўзроўні, у добрай дэтэктыўнай форме, крэатыўная і справядлівая. Беларускамоўны сын Зінаіды Юр’еўны, адзінай мовай якой ёсць трасянка, з’ехаў у Польшчу. Сама яна перажывае, але не падзяляе палітычных поглядаў сына, робячы выснову, што гэта ўсё беларуская мова давяла. Вось такі вось твор не пра мову, але пра мову.
Прыемны сатырычны твор у форме дэтэктыўных аповедаў. Трасянка - з большага папросту транскрыпцыя расейскай мовы з нашым сочным вымаўленьнем. З нязвычкі чытаецца няпроста. Актуальныя набалелыя тэмы кранаюцца з дэлікатнай прастатой. Без маніфестаў, толькі з лёгкім сумам. Раю пачытаць.
Беларускі дэтэктыў ад імя "неабыякавай гражданкі". Кніга складаецца з трох гісторый, якія зацягваюць і хочацца даведацца, чым жа ўсё скончыцца, як вырашыцца.
Спачатку складана чытаць на трасянцы, але потым прывыкаеш. Гэтая асаблівасць кнігі і робіць яе такой непаўторнай.
"Мыслі - ані так проста не паяўляюцца. Калі мыслі вазнікла - значыт, ёсць прычына. Проста не кажды раз эту прычыну сразу ўлавіць можна."