Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарожнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. А іншае — просіцца быць самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоў, нянавісць і смутак, усмешкі і роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што і дваццаць пяць гадоў.
Yanka Bryl Беларускі пісьменьнік-празаік, перакладчык і публіцыст. Народны пісьменнік БССР.
У розныя гады Я. Брыль быў намесьнікам рэдактара часопісаў «Маладосьць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаваньні сувязяў беларускай літаратуры зь літаратурамі народаў СССР і краінаў сацыялістычнай садружнасьці.