У кніжцы сабраныя творы тэарэтычныя, творы практычныя, творы экстрапаліраваныя адзін з аднаго, хаця напісаныя рознымі аўтарамі. Праўда, творчасць кожнага з аўтарау можа разглядацца як асобная культпадзея. Кавапкі шкельца з калейдаскопа таксама прыгожыя і самадастаткавыя самі па сабе, але ўзоры з іх ствараюць штосьці яшчэ больш захатяльнае. Кніжка разлічана на чытачоў самых розных палоў, узростаў і ўзроўняў пісьменнасці.
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве.
Лаўрэат літаратурных прэмій:
- штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1993), - часопіса «Крыніца» (1995), - Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), - Беларускага ПЭН-цэнтра (Прэмія імя Алеся Адамовіча) (2001), - «Гліняны Вялес» (2007), - «Залатая літара» (2012). - Ежы Гедройца (2023)