У другой кнізе "Гарэзлівага пацалунку" падзеі разгортваюцца на філалагічным факультэце беларускага ўніверсітэта, у экалагічным летніку для дзяцей Чарнобыля і ў офісе сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі. Але ўсё гэта толькі дэкарацыі, у якіх праходзяць праверку пачуцці галоўных герояў, іх сяброў, сябровак, мам і татаў.
У аснову рамана лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выходзіла ў Японіі ў 1990-х гадах.
Першая кніга была такой відавочна экзальтаванай, што я так і бачыла перад вачыма тую мангу, з якой яе пісалі, не беларускіх школьнікаў, а герояў з агромнымі вачыма і перабольшанымі эмоцыямі і дрыжачымі вуснамі. І гэта не падабалася. А другая частка вышэй на цэлую галаву.
Героі пасталелі, і хоць паразумнелі не адразу, але перасталі бясіць і вычварацца (амаль). Аўтар уклала больш душы ў кнігу, тут ужо відавочна многае сваё, а не запазычанае з японскага мульціка. Асабліва частка пра лагер вельмі лірычная. І ўвогуле ўсё добра.
Вельмі радая, што не закінула пасля першай кнігі, гэтая рэальна спадабалася на 5 зорак.
Вельмі лёгка чытаецца кніга, хоці і сюжэт пакручасты, і герояў зашмат. Хіба ж так яно і ёсць у юнацтве, ведьмі шмат чаго адбываецца. Але ў гэтым віры ў рэшце рэшт знаходзіш сябе. Гэта кніга пра вельмі пяшчотны ўзрост. Аўтарка выпісвае Соню, галоўную гераіню, вельмі яскрава. Астатнія, хіба, ідуць фонам. Героі мужчыны нейкія празмерна таксічныя. Але я радая б была прачытаць пра іх такіх даступнай мне мовай падлеткам і не толькі з праграмнай літаратуры. Класна, што ў беларускіх падлеткаў такая магчымасць ёсць!
Напрыканцы кніга прынесла толькі расчараванне. Абсалютна нелагічныя паводзіны некаторых герояў. Бяссэнсоўныя сюжэтныя павароты, у адказ на якія толькі думаеш “А навошта?” Напрысканы было адчуванне, што аўтарцы надакучыло ўжо пісаць, і яна вырашыла хутчэй усё скончыць, таму тэмп апавядання ўзляцеў да ракетнай хуткасці. Із плюсаў тое, што твор напісаны простай мовай, таму чытаецца даволі лёгка. Ды дзеянне адбываецца у знаёмых мясцінах, таму яскрава адлюстроўваецца у галаве