Нарэшце, сфармулявала свае думкі наконт гэтай кнігі. Не, яна маляўнічая і падыйдзе для павярхоўнага знаёмства з гісторыяй Беларусі, але і недахопаў тут хапае. Зразумела, што з-за малага аб'ёму тэксту нельга ўдзяліць усяму ўвагу, але аб некаторых падзеях і жыцці людзей у кнігі шмат распісана, аб некаторых - амаль нічога. Часам не хапае сувязі з сусветнымі падзеямі (вайна 1812 пачынаецца з уварвання на тэрыторыю Расеі без аніякіх прадумоў). Апошняга стагоддзя няма, кніга скончваецца 1919 годам, быццам пасля гэтага праблем не было. Адсутнічае нейтральнасць, што прыводзіць да скажэння фактаў. Напрыклад, іншыя крыніцы пішуць пра перамогу Тэўтонскага ордэна ў бітве на Стрэве, аўтар называе гэта "крыжакі пусцілі плёткі пра сваю перамогу". Падобнае сустракаецца не адзін раз, што выклікае пытанне аб прафесійнай ацэнкі астатніх падзей. Увогуле кніга - "чытай, але правярай".