В мире этой книги за переход границы необходимо платить собственной плотью, а в почтовый ящик рано или поздно приходит повестка на гибельное болото. Но «чорны лес» — это не фантастика и не антиутопия, а реалистичное по своей сути отражение мира, в котором обнаружили себя беларусы и беларуски после 2020 года. Ужас перед человеком в форме, переживание травмы, утрата родины, стойкость и сопротивление размещены в классических беларуских топосах болота, границы, деревни, поля, которые обретают способность действовать вопреки тем, кто заявил над ними свою власть.
Первый рассказ задает высокую планку, но обороты не спадают и на протяжении всего текста. Очень свежий поток, нетривиальный и действительно приятно удививший. Дает эмоцию, что, к сегодняшнему дню, уже кажется некоторой редкостью для литературы, особенно в форме сборника рассказов.
ударяет под дых с первой же истории - страшная и красивая книга, кусок чего-то родного, завернутого в сюрреалистичный и почему-то очень близкий туман. не ожидала, что меня прокрутит как через мясорубку этой маленькой книгой - очень редко литература так мощно поднимает чувства и образы откуда-то со дна, а сюжет и форма как будто отходят на второй план за них.
Тоні Лашдэн піша пра Беларусь, у якой пасля 2020 года рэальнасць ужо не трэба асабліва перабольшваць, каб яна стала хорарам: дастаткова перанесці палітычную метафару ў фізічнае цела, паставіць чалавека на мяжу, прымусіць яго заплаціць за пераход кавалкам скуры, адправіць позву ў балота, дзе людзі знікаюць, прымусіць эмігрантку цягаць за сабой беларускую зямлю, а потым крыху адысці ўбок і паглядзець, што атрымалася (атрымалася менавіта тое, што і павінна было атрымацца: беларуская рэчаіснасць, толькі без апошняга рэшткавага абавязку прыкідвацца рэалізмам).
У гэтым сэнсе назва «чорны лес» працуе амаль занадта добра, таму што лес тут не проста месца дзеяння і не дэкарацыя для беларускай гатыкі, а своеасаблівы літаратурны працэсар, праз які праходзяць асноўныя рэчы, з якіх сабрана кніга: гвалт, страта дома, эміграцыя, мова, памяць, страх, цела, жаночы досвед, прырода, мяжа і тая асаблівая форма беларускай трывогі, калі чалавек ужо з'ехаў, але Беларусь усё яшчэ не з'ехала з яго (і, здаецца, не збіраецца). Кніга складаецца з васьмі апавяданняў, і амаль кожнае прапануе чарговую версію таго самага механізму: палітычная катастрофа перакладаецца ў фантастычны вобраз, фантастычны вобраз вяртаецца назад у рэальнасць, а паміж імі стаіць цела чалавека, якое павінна ўсё гэта вытрымаць. Таму ў «чорным лесе» так шмат зямлі, мяса, скуры, костак, гразі, крыві, раслін і іншых матэрыялаў, якія літаратура звычайна выкарыстоўвае тады, калі хоча сказаць, што нешта стала фізічным (у Лашдэн яно не проста стала фізічным — яно там расце, гніе і часам нават квітнее).
Самая моцная знаходка кнігі — «Заплатишь натурой», дзе перасячэнне мяжы ператвараецца ў фізічную здзелку: каб праехаць далей, у чалавека забіраюць кавалак скуры, які потым становіцца ежай для Памежніцы, стварэння, народжанага самой мяжой. Гэта амаль ідэальная метафара беларускай эміграцыі пасля 2020 года (і менавіта таму яна небяспечна добрая): ты можаш з'ехаць, але бясплатнага выхаду няма, дзяржава ўсё адно патрабуе ад цябе частку цела, памяці, мовы, ідэнтычнасці, сям'і, а часам проста той часткі цябе, якая яшчэ верыла, што краіну можна пакінуць на геаграфічнай карце. У Вані Жыгала гэты эпізод справядліва разглядаецца як крайняя матэрыялізацыя досведу мяжы, а ўся кніга — як макабрычная версія беларускай рэчаіснасці, у якой гвалт становіцца амаль субстанцыяй існавання.
Але тут жа пачынаецца праблема «чорнага лесу»: Лашдэн вельмі добра ведае, што азначае яе метафара, часам нават занадта добра. Чытач перасякае мяжу — і разумее, што мяжа азначае, бачыць балота — і разумее, што балота азначае, бачыць зямлю — і разумее, што зямля азначае, бачыць цела — ну, тут ужо нават крыху няёмка рабіць выгляд, што мы не зразумелі. Літаратура, якая настолькі дакладна ведае, дзе ў чытача знаходзіцца эмацыйная кнопка, рызыкуе ператварыцца ў вельмі эфектыўны апарат для яе націскання (і вось тут ужо пачынаецца не пытанне палітыкі, а пытанне эстэтыкі).
Зося Лугавая, адна з найбольш уважлівых рэцэнзентак кнігі, сама фактычна дакранаецца да гэтай праблемы, калі піша, што падчас чытання ёй часам здавалася: «ужо хопіць, не трэба так», — і называе гэта магчымым злоўжываннем і маніпуляцыяй. Гэта важная заўвага менавіта таму, што яна не адмяняе захаплення кнігай: наадварот, Лугавая адначасова адзначае яе дакладнасць, філіграннасць і моц, але прызнае, што канцэнтрацыя жаху пачынае фізічна ціснуць на чытача.
І вось гэтае «не трэба так» мне здаецца значна больш прадуктыўным ключом да кнігі, чым усе формулы пра «моцную кнігу пра наш боль». Бо «чорны лес» сапраўды моцны, пытанне толькі ў тым, ці заўсёды ён моцны менавіта як літаратура.
Вось, напрыклад, Марыйка: яна з'яўляецца ў адным з самых запамінальных тэкстаў кнігі, дзе эміграцыя ператвараецца ў фізічную немагчымасць забыць, і пасля прылёту яна «начала трэніравацца забываць» — у гэтай формуле ёсць нешта вельмі дакладнае і адначасова вельмі літаратурнае: забыванне становіцца не станам, а практыкаваннем, амаль спортам, у якім трэба навучыцца адштурхоўвацца ад памяці так, як плыўчыха адштурхоўваецца ад борціка. Гэта добра, але яшчэ лепш становіцца там, дзе метафара перастае быць проста метафарай і пачынае супярэчыць самой сабе: Марыйка хоча забыць зямлю, але носіць яе з сабой, хоча адарвацца ад месца, але літаральна ператварае ўласнае цела ў частку гэтага месца, хоча новую радзіму, але робіць яе з таго, што выкрадае са старой. Чамадан, з якога сыплецца чарназём, — адзін з тых вобразаў, якія маглі б лёгка стаць паштовай карткай беларускай эміграцыі (і, на шчасце, амаль не становяцца, таму што за прыгожай сімволікай там усё яшчэ ёсць нешта фізічна непрыемнае: зямля не проста сімвалізуе радзіму, яна брудзіць, цяжарыць, займае месца, перашкаджае).
І ўсё ж Лашдэн часта робіць наступны крок — яна тлумачыць тое, што вобраз ужо паспеў сказаць. Гэта асабліва прыкметна ў мове трывогі: у адным з фрагментаў яна апісваецца як «куст одуванчика», які можна рубіць, але з кораня ўсё роўна выступае малочная сукравіца. Вобраз сам па сабе моцны, але кніга ўвогуле любіць даваць нам эмоцыю ў гатовым выглядзе: вось яе цела, вось яе карані, вось яе кроў, вось яе глеба, вось яе расліна, вось яе гісторыя, а чытачу застаецца толькі сказаць: так, гэта трывога, дзякуй. У гэтым ёсць небяспека, таму што метафара перастае адкрываць невядомае і пачынае пацвярджаць тое, што чытач і так ведаў да таго, як адкрыў кнігу.
Тут, дарэчы, узнікае вельмі цікавая моўная праблема, якая робіць кнігу значна цікавейшай за просты зборнік «страшных гісторый пра Беларусь». «чорны лес» напісаны па-руску з беларускамоўнымі фрагментамі, і гэта не выпадковая дэкарацыя: сама Лашдэн тлумачыла, што кніга працуе з рознымі культурнымі і палітычнымі досведамі, а яе моўная структура павінна ўтрымліваць гэтую неаднароднасць. У Зосі Луговай ёсць вельмі добра заўважаная цытата: герой кажа, што дом і зямля былі «вписаны в меня русским языком». І вось гэта, на мой погляд, цікавейшае за частку вялікай дэкарацыі кнігі, таму што тут раптам з'яўляецца не гатовая метафара, а сапраўдная праблема: як чалавек перажывае краіну, калі сама мова, на якой ён яе памятае, становіцца часткай канфлікту? Тут няма прыгожага рашэння, няма магчымасці сказаць, што беларуская мова выратуе нас, што зямля выратуе нас, што лес усё памятае; ёсць чалавек, які разумее, што ягоны дом быў упісаны ў яго не той мовай, якой ён цяпер хоча сябе вызначаць, і менавіта тут Лашдэн становіцца сапраўды цікавай.
Але адна з галоўных спакус «чорнага лесу» — зрабіць прыроду апошнім маральным аўтарытэтам. Дзяржава дрэнная, людзі могуць быць дрэннымі, імперыя дрэнная, мяжа дрэнная, а вось лес, поле і балота ведаюць праўду: яны не хлусяць, памятаюць, помсцяць, хаваюць, захоўваюць, могуць нават знішчыць тых, хто прыйшоў з усходу. Гэта вельмі прыемная схема (асабліва для чалавека, які стаміўся ад людзей), але менавіта таму яна патрабуе падазронасці. У рэцэнзіях на кнігу гэтая схема паўтараецца амаль без супраціву: Юля Цімафеева называе лес, балота, памежную зону, вясковую хату і цела «выратавальнымі топасамі» кнігі; «ІншыЯ» апісвае яе як эка-хорар, дзе магічны рэалізм зрастаецца з дакументацыяй рэальнасці; Ваня Жыгал бачыць у прыродзе адзін з асноўных рэсурсаў супраціву; нават папараць-кветка на вокладцы інтэрпрэтуецца як недасяжны, але неабходны арыенцір. Усё гэта лагічна, і менавіта таму мне хочацца крыху сапсаваць гэтую лагічнасць: калі лес заўсёды на нашым баку, ён перастае быць лесам і становіцца яшчэ адным персанажам беларускай нацыянальнай метафорыкі, які своечасова выходзіць на сцэну і кажа патрэбныя словы.
Мне хацелася б, каб лес часам быў проста лесам, без гістарычнай місіі, без дэкалянізацыі, без тэрапеўтычнай функцыі, без абавязку нас усіх выратаваць; каб у ім проста было мокра, холадна, цёмна і нязручна. Гэта, дарэчы, было б значна страшней. Бо галоўная слабасць «чорнага лесу» ўзнікае не там, дзе Лашдэн занадта фантастычная, а там, дзе яна занадта добра адпавядае ўжо гатовым спосабам чытання сучаснай беларускай літаратуры: тут ёсць страта — значыць, павінна быць перапрацоўка, ёсць выгнанне — значыць, павінна быць зямля, ёсць мова — значыць, павінна быць яе вяртанне, ёсць гвалт — значыць, павінна быць цела, ёсць дыктатура — значыць, павінен з'явіцца лес, які ўсё памятае. Гэтая схема ўжо настолькі добра засвоеная беларускай культурнай прасторай, што часам хочацца запытацца: а што будзе, калі літаратура не зможа перапрацаваць перажытае, калі яна не знойдзе мовы, калі зямля нічога не верне, калі чалавек з'едзе і не будзе сумаваць, калі жанчына ў вёсцы не будзе ўвасабленнем спрадвечнай мудрасці, калі балота не з'есць сваіх ворагаў, а проста будзе балотам? Вось гэта ўжо магла б быць вельмі цікавая кніга, і, магчыма, частка «чорнага лесу» ўжо да яе набліжаецца.
Таму мяне крыху здзіўляе, што рэцэпцыя кнігі атрымалася настолькі аднадушнай. У LiveLib яна мае каля 4,4 з 5, прычым асноўная рэцэнзія апісвае кнігу амаль як таблетку ад агульнанацыянальнага болю: яна «растекается по всем клеткам» і часова нейтралізуе сімптом хранічнай болі. Анастасія Рыдлеўская таксама кажа пра кнігу як пра моцную, нечаканую, страшную, якая дазваляе «перапрацаваць і адпусціць» перажытае. «ІншыЯ» называе жах адной з галоўных вартасцяў кнігі, а магічны рэалізм — формай вострага асэнсавання страты дома. І ўсё гэта праўда, але ёсць небяспека ў тым, што літаратура, якая дае чытачу менавіта тое эмацыйнае дзеянне, якога ён ад яе чакае, пачынае ацэньвацца па ступені паспяховасці гэтага дзеяння: спалохала — добра, баліць — добра, пазнаў сябе — вельмі добра, заплакаў — выдатна. Аднак літаратурны тэкст не абавязаны быць добрым псіхолагам; іншы раз ён павінен быць дрэнным псіхолагам, павінен зрабіць горш, забраць у чытача зручную інтэрпрэтацыю і пакінуць яго сам-насам з тым, чаго ён не ўмее назваць.
«чорны лес» таму цікавы не проста як «кніга пра беларускую траўму» (такіх кніг ужо дастаткова), а як кніга, якая паказвае, наколькі лёгка сучасная беларуская літаратура можа ператварыць складаны досвед у эстэтычна вельмі зручную матэрыю: цела дае матэрыяльнасць, прырода — міфалогію, эміграцыя — сюжэт, дыктатура — зло, мова — канфлікт, а чытач ужо прыходзіць з гатовымі эмоцыямі. Лашдэн змешвае ўсё гэта добра, часам вельмі добра, часам нават занадта добра, і таму яе кнігу хочацца не столькі хваліць або лаяць, колькі разгружаць ад уласнай правільнасці, ад неабходнасці кожнай дэталі нешта прадстаўляць, ад упэўненасці, што чытач павінен абавязкова зразумець, дзе яму цяпер балюча.
Мне хацелася б больш памылак, больш лішняга, больш дзіўнага, больш таго, што не ўкладваецца ў схему «Беларусь — лес — цела — памяць». Не яшчэ аднаго доказу, што беларуская зямля памятае, не яшчэ аднаго тлумачэння, што цела — архіў, не яшчэ аднаго сімвала выгнання, які адразу просіцца ў цытату для рэцэнзіі, а чагосьці, што саму Лашдэн паставіць у нязручнае становішча перад уласнай кнігай: каб жанчына ў лесе павяла сябе не так, як павінна паводзіць сябе жанчына ў добрай літаратуры пра беларускі досвед, каб балота не было мудрым, каб прырода не была нашай апошняй надзеяй, каб дом не стаў сімвалам, каб мова не зажыла, каб пасля апошняй старонкі не стала лягчэй.
Бо літаратура пра катастрофу цікавая не тады, калі яна дапамагае нам зразумець, што з намі здарылася, а тады, калі яна прымушае сумнявацца нават у тым, што мы ўжо нібыта зразумелі. «чорны лес» часам вельмі блізка падыходзіць да гэтага стану, але потым усё ж працягвае тлумачыць, суцяшаць, матэрыялізаваць, сімвалізаваць і перапрацоўваць. І, магчыма, наступны крок для Лашдэн — не зрабіць лес яшчэ больш чорным, а дазволіць яму нарэшце нічога нам не значыць: проста лес, мокры, халодны, цёмны, абыякавы.
І, магчыма, менавіта тады ён сапраўды стане страшным.
This entire review has been hidden because of spoilers.
У меня такое чувство, что кто-то промыл мои пролежни, которые тихонько подгнивали скоро как пять лет. Про некоторые из них я забыла, а о некоторых даже и не знала. В процессе ты удивляешься: тут болит, здесь ранка, ай, уберите руки, зачем трогаете? Но каким-то парадоксальным образом от этих горячих и сухих прикосновений становится легче. Сначала нестерпимо больно, а потом — все-таки легче. Все-таки кто-то еще знает географию моих болек, и из какой из них зацветет папараць.
Каждая страница поражала меня своей прозой все больше и больше, некоторые глаголы так точно описывали чувства и обстановку, я словно находилась в этих историях и заканчивая читать, каждый раз удивлялась, что все ещё нахожусь в своей кровати
Проглотила буквально за день. Успела только вдохнуть и прочитала её, задержав дыхание. Я морщилась, охала и сопереживала геро:иням этой книги. От слога писатель:ницы хотелось чтобы книга никогда не заканчивалась. Это было просто потрясающе.
Неверагодна, не чакала , а тут такі скарб! Цяжка праўда чытаць, як раскалупваць трохі загаіўшуюся рану, зрываць корку, якая за 5 год трохі нарасла з 2020. Яшчэ баліць. Дзякуй
Честно говоря, никогда не читала ничего подобного. Это сильно и страшно! Проглотила за пару вечеров, некоторые рассказы лично для меня граничат с гениальностью, советую всем.