Лінія пра каханне - скушная. Проста чарга кахаю не кахаю п’ю каньяк Лінія з падполлем - адзінае што зацікавіла і рэальна здалося вельмі нават чытабельным Лінія з гістарычным апісаннем падзей і алюзіямі на ўладу- стылёва Лінія з пакушэннем на імператара плюс нейкая містыка плюс каханне плюс гэта ўсё вялікая адсылка плюс гэта сюжэт фільму таму аўтар дадае туды адсылкі на сваё жыццё- непатрэбна, жудасна напісана, банальна ў прасторы разваг пра айчыну. Агулам усе гэтыя лінія маюць права існаваць, але ў плоскасці аднаго твора варта было прапрацаваць тое як яны злучаныя. А так атрымалася адрывіста. Плошча быццам бы была, але пераломным момантам кнігі яна не стала і персанажаў амаль не змяніла, толькі што парушыла гэтую гармонію ўлады і падполля. Калі б толькі кніга была бы пра гэтую гармонію, але па факце 80% - гэта нахвальванне таго як аўтар па рыцарску трахае анарэксічку, скарджанне на былую жонку, (пра якую зрэшты аўтар забывае на траціну кнігі каб узгадаць у канцы) і дзіўнае нечытабельнае фэнтэзі з намёкам. Карацей, некаторыя часткі чытаў з вялікім задавальненнем, некаторыя хацеў прагартаць. Тэза аб тым, што кожная кніга клінава ўтрымлівае злую жонку, дастаеўскага і ператрахванне анарэксічэк спраўдзілася.