Jump to ratings and reviews
Rate this book

Дагератып

Rate this book
Прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай "Дагератып" мае нязвыклую структуру - тут два зрэзы ў часе непарыўна звязаныя між сабой.
Гісторыя пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з'язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік.
Перад чытачом паўстаюць загадкавыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі навамоднага фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якого лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот...

246 pages, Paperback

Published January 1, 2017

1 person is currently reading
16 people want to read

About the author

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, сапр.: Людміла Іванаўна ШНІП (нар. 5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык.

Нарадзілася ў сям'і служачых. Жыве ў Мінску. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала ў газеце «Наша слова», часопісе «Першацвет». З 1996 працавала ў аддзеле крытыкі, з 2002 — рэдактар аддзела літаратуры штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Цяпер аглядальнік аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия». Член СП СССР з 1990, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Першы верш надрукавала ў 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аўтар аповесцяў «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
9 (40%)
4 stars
9 (40%)
3 stars
3 (13%)
2 stars
1 (4%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.