Jump to ratings and reviews
Rate this book

Я танцую

Rate this book
У гэтым аўтабіяграфічным аповедзе аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў сучасных Беларусі і Германіі, і трошачкі — у Літве і Украіне.

218 pages, Paperback

Published January 1, 2023

11 people want to read

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
2 (10%)
4 stars
5 (25%)
3 stars
8 (40%)
2 stars
3 (15%)
1 star
2 (10%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for k..
20 reviews
February 12, 2024
‘беларусь, вядома, жыве, нават зьбітая і змучаная, але ж я таксама беларусь, я таксама жыць хачу’ – віка біран ‘я танцую’.

ужо на першай старонцы аўтарка піша: ‘гэтая кніга для мяне – як размова з тымі, з кім хочацца заставацца блізкай, дзяліцца сваім і слухаць пра іхняе, але жыцьцё разьвяло па розных краінах..’ – і менавіта так адчуваецца гэтая кніга. як размова з добрай сяброўкай, якую ты не бачыла доўгі час.

увага, зараз будзе спрэчнае. стыль напісаньня гэтай кнігі стаў для мяне прыемнай неспадзяванкай: жывы, эмацыйны і галоўнае бяз рамак. калі вам таксама надакучыла слухаць пра тое, што нельга крыўдзіць беларускую мову лаянкай ды навасловамі – вы са мной пагодзіцеся. тутака не будзе ‘нашая мова занадта пяшчотная і прыгожая’, тутака пра лайно і похвы і ўсе тыя словы, якія прыходзяць у галаву, калі чытаеце беларускія навіны.

з стылем троху разабраліся, але аб чым кніга? гісторыя кранае ўсё, што аўтарка палічыла асабліва важным працягам двух гадоў яе жыцьця (гутарка пра 2020-22). так, добра думаеце – будзе і пра выбары, і пра пратэсты, і пра турму, нават пра іміграцыю будзе. але тут вельмі важна разумець, што гэтая кніга пра рэальнае жыцьцё рэальнай жанчыны. у яе няма мэты паказаць несправядлівасьць выбараў ці жорсткасьць затрыманьняў пад час пратэстаў, мэта гэтай кнігі – гісторыя вікі, якая за два гады прайшла праз пекла.

пачатак кнігі быў вельмі ‘маім’. вось ён гнеў і страх, вось яно імкненьне да справядлівасьці, вось яна барацьба – усё тое, што я адчуваю амаль на штодзень. гэта мяне зблытала і я вырашала, што гэтая кніга пра важнасьць нацыянальнай сьвядомасьці ды беларускасьць у цэлым – вырашыла і памылілася. не, гэта не сучасная адаптацыя ‘вайны і вёскі’, таму калі вы чакаеце гісторыя пра зразуменьне важнасьці ўсяго беларускага – тут можаце расчаравацца.

добрым прыкладам зьяўляецца станаўленьне аўтаркі да беларускага сьцягу і ўсім вядомага ‘жыве беларусь’ — неразуменьне і пагарда — вось як адчуваецца мяркаваньне аўтаркі. ці робіць гэта гісторыю ‘няправільнай’ ці ‘менш беларускай’? вядома, што не. ці ўплывае гэта на агульнае ўражаньне ад кнігі? гэта добрае пытаньне, адказ на якое лепш знаць перад тым як яна пападзе ў вашыя рукі.

ну і калі вы ўсё яшчэ тут і зацікаўленыя, дадам некалькі дэталяў пра сюжэт і галоўную гераіню. віка біран – беларуская лгбтк+ актывістка, якая на працягу двух гадоў трапляе ў колазварот знаёмых большасьці беларуса:к праблемаў, ад несправядлівых прэзыдэнцкіх выбраў да сьвету іміграцыі. вы пражывеце ўсе гэтыя падзеі разам з галоўнай гераіняй, і калі я кажу пражывеце – менавіта гэта маю на ўвазе. рыхтуйцеся сьмяяцца на слых, голасна злавацца і не забудзе пра сурвэткі для сьлёз. я звыкла дзяліць кнігі на два тыпы: тыя якія ты разжоўваеш тыднямі і тыя якія ты зжыраеш за раз. так вось, ‘я танцую’ – гэта абсалютна выпадак нумар два: кранальная, дынамічная і жывая гісторыя.
Profile Image for Lena.
82 reviews34 followers
February 20, 2024
Гэты тэкст, безумоўна, важны досвед, і я ўдзячная аўтарцы за шчырасць, але мне адчайна не хапала глыбіні.
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.