Гэтая кніга - першая спроба даць нашаму чытачу замежны дэтэктыў на роднай мове. Адзначым, што пераклады зроблены з арыгінала, такія магчымасці і кадры зараз у рэспубліцы ёсць. Аўтары змешчаных тут раманаў настолькі вядомыя, што і рэкамендацый не патрабуюць. Жорж Сіменон, ці, як жартліва ён назваў сябе ў адным з інтэрвію, Георгій Сямёнаў, прадстаўлены раманам «Порт у тумане».
Створаны пісьменнікам тып расшукніка камісара Мегрэ замацаваны ў людской памяці і праз кінематограф.
Аповесць «Нябожчыкава люстэрка» Агаты Крысці — навіна, у Савецкім Саюзе выдаецца ўпершыню. Пісьменніца, як і яе герой Пуаро, мае добрую вядомасць на радзіме і ў нас.
Будзем спадзяванца, што трэці твор кнігі «Доўгае лета» румынскага пісьменніка Нікалае Штэфанеску не ашукае чытацкіх спадзяванняў