What do you think?

Капітан Лятучая Рыба
Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на паўночным захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істотамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Неўзабаве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паўсвету, перажыўшы на сваім шляху галавакружныя прыгоды ў моры, паветры і на зямлі.
«Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім.

376 pages, Paperback
Published May 1, 2024
About the author
Alhierd Bacharevič
29 books44 followersAlhierd Baharevič is a Belarusian writer and translator. For his first book Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў (A practical tool for the destruction of cities) he received the Hlinjany Wjales, the independent book prize in Belarus. He is a winner of Belarusian literary prizes and participant of many international literary festivals. Bacharevic moved to Germany in 2007. In 2013 he returned to Minsk, where he lives now.
Cyrillic profile
Cyrillic profile
Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 4 of 4 reviews
June 10, 2024
Падлеткавая прыгодніцкая літаратура — тое, чаго ў нас не стае на беларускай мове. І пусць і тут не без вайны, рэпрэсій і тыраніі, але такіх кніг трэба больш. І гісторыя цікавая і добрая.
August 2, 2025
Падарожжа па ўсходняму паўшар'ю з беларускай траўмай праз вочы падлетка і даданнем магічнасці, якая дапамагае адлюстраваць балючую рэчаіснасць.
Асабіста спадабаліся паралелі паміж Алесей Жалейкай і Сымонам музыкай.
Асабіста спадабаліся паралелі паміж Алесей Жалейкай і Сымонам музыкай.
November 7, 2025
Прыгодніцкі раман з закручаным цікавым сюжэтам.
Мне падаецца, што чытаць гэты раман патрэбна не спяшаючыся, па 2-3 главы за 1 прысест. Бо ў кожнай главе адбываюцца навыя прыгоды і мне іх было нават зашмат, калі чытала больш за 3 главы. Бясконцы варушняк, ні хвіліны спакою. Напэўна з узростам, хочацца больш перадыхнуць😁 Але гэта толькі мае думкі .
Калі вы вельмі любіце прыгоды, тады кніга вам прыйдзецца да спадобы.
У любым выпадку, добра што з'явілася такая кніга пра і для падлеткаў, бо такога жанру не хапае ў беларускай літаратуры.

February 16, 2026
Прыгодніцкі падлеткавы раман з вялікай дамешкай магрэалізму і процьмай раяляў у кустах.
Некаторыя кавалкі вельмі насычаныя і трапныя, некаторыя - занадта спрошчаныя і сырыя.
Агулам для падлеткаў, бо па-за межы жанры кніга не выйшла, а і не павінна.
Некаторыя кавалкі вельмі насычаныя і трапныя, некаторыя - занадта спрошчаныя і сырыя.
Агулам для падлеткаў, бо па-за межы жанры кніга не выйшла, а і не павінна.
Displaying 1 - 4 of 4 reviews