Jump to ratings and reviews
Rate this book

Знак бяды

Rate this book
Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы «падкоп пад калектывізацыю». Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і «архітэктар» гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: «Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць».

Пасля выхаду «Знак бяды» назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі «Знака бяды») разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць сябе героі, Сцепаніда і Пятрок Багацькі, будзе залежаць, перамогуць ці не сілы глабальнага дабра і святла. Нарэшце, канчатковы прысуд крытыкі: на старонках «Знака бяды» Быкаў у мікракосмасе аднаго чалавека паказаў макракосмас нацыі.

Audiobook

First published January 1, 1984

10 people are currently reading
110 people want to read

About the author

Vasil Bykov

90 books49 followers
Vasil Bykov (Vasil Bykaŭ) was a Belarusian dissident and opposition politician, junior lieutenant, and author of novels and novellas about World War II. A significant figure in Soviet and Belarusian literature and civic thought, his work earned him endorsements for the Nobel Prize nomination from, among others, Nobel Prize laureates Joseph Brodsky and Czesław Miłosz.

Belarusian: Васіль Быкаў
Russian: Василь Быков

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
105 (59%)
4 stars
47 (26%)
3 stars
16 (9%)
2 stars
6 (3%)
1 star
2 (1%)
Displaying 1 - 10 of 10 reviews
Profile Image for Іллюк.
64 reviews2 followers
October 25, 2023
Для мяне гэта кніга яшчэ адзін прыклад ў Беларускай літаратуры калі кнігу варта дачытаць да канца.
На працягу усяго апавядання адчуваецца небяспечнасць існавання чалавека і немагчымасць супрацьстаяць абставінам.
Дзе знаходзіцца мяжа, пасля якой чалавек ужо перастае рабіць тое, што кажа яму страх?
Profile Image for Petra Škuljević.
12 reviews5 followers
April 18, 2020
I thoroughly enjoyed this book; the main characters, especially Stepanida - with her strong sense of justice and persistance; the description of their (hard) life, village, collectivisation in Soviet time.

Some parts were very difficult to read, because of the abuse by Nazis, and even more so - local polizei. These parts fill you with powerless rage, and are very realistic in showing the dynaimcs between occupators, those who feel entitled and locals left at their mercy. It is scary to imagine what people do to each other in position of power, and when there is no fear of retribution.

The main characters try to find a way to survive facing much more powerful enemy, they try by doing what they always had to do - endure, work hard, be resilient and patient. But they soon realise that there is no compliancy they can abide to and be safe, for there is no humanity and sense anymore around them.

Even though the situation is helpless, it still has satisfying end; Petrok and Stepanida end up staying true and not submitting to the bullies.
65 reviews
June 9, 2025
Кажуць, што беларусы ад расейцаў адрозніваюцца тым, што ў іх “можем повторить”, а ў нас - “ніколі зноў”. Дык чытаючы Быкава разумееш чаму так. Бо Быкаў - гэта пра працэс, а не пра канец. І калі канец хутчэй за ўсё шчаслівы, дык працэс заўсёды жудасны. І хаця Быкаў напэўна адзін з тых, чые творы вінаватыя ў тым, што беларускія школьнікі ў беларускай літаратуры бачаць толькі вёску і вайну, але Быкава трэба ўводзіць унутрывенна падлеткам, каб не было ніякіх “можем повторить”.
Чытаць яго мне вельмі цяжка. І я раблю вялізныя перапынкі паміж яго творамі. І вось я вырашыў перачытаць Знак бяды.
Ох. Цяжка. Усю кнігу абураешся і думаеш, калі ж адмоўныя героі зрэшты ў лыч атрымаюць. І яны не атрымаюць. Можа быць, менавіта гэта безнаказанасць на кароткім прамежку часу і робіць кнігі Быкава такімі балючымі. Але тое ж самае робіць іх жыццёвымі, сапраўднымі. Насамрэч, спадзяванні на лепшае аўтар дае, але недзе там, далёка ў будучыні, не цяпер. А цяпер чытай пра жорсткае жыццё. І мне здаецца, адчуванне болі без аніякай радасці ад помсты і выхоўвае ў чалавеку “ніколі зноў”. Яшчэ раз: усім трэба чытаць Быкава абавязкова.
Што тычыцца непасрэдна гэтага твору, то было б вельмі цікава яго пачытаць, калі б ён быў напісана не пад цэнзурай. Спачатку было вельмі моцна апісана, чаму з’явіліся паліцаі, а вось скончылася гэта ўсё гарэлкай. Цікава, ці вымушаны быў так напісаць Быкаў альбо так было ў першапачатковай задуме.
Вядома ж, чытаць Быкава варта не толькі за жорсткасць, але і за натуральнасць. Шмат разоў, прачытаўшы тую ці іншую сцэну, адзначаеш сабе, што менавіта так сябе людзі і паводзяць. Асабліва я расперажываўся за Петрака і ягоную скрыпку: як ён яе купіў на ўсе грошы, а жонка лаяла яго за гэта (ды заўсёды так бывае, ну), потым як ён цешыўся, што выратавыў скрыпку (і зноў жа Антаніна яго не разумела, тая ў першую чаргу думала пра парсючка), і як ён пайшоў мяняць тую скрыпку на змеявік (тут я ледь не заплакаў).
Дый увогуле, вельмі смела было пісаць, што ўсе беды былі праз атрыманае чужога задарма. Простае асуджэнне калектывізацыі. Не зямлю яны атрымалі, а Галгофу.
Profile Image for Andrej.
82 reviews
October 20, 2023
Вельмі цяжкая для чытаньня кніга, хоць напісаная з павагай да чытача.
Маралі, справядлівасьці ў ёй няма. Гэта хорар.
Дабрадушныя маленькія людзі і абсалютна халодны, бязьлітасны сьвет вакол. Праедзе катком па іх - і не заўважыць. І не ўзгадае потым.
Анатацыі лепей не чытаць, яны стандартныя і ці то пра ваенную тэму, ці то пра глыбіню характараў. Мне падаецца, вартасць аповесці - ня там.
Класіка. Пачытайце, калі ласка.
Profile Image for Dimitrii Ivanov.
605 reviews18 followers
August 9, 2023
Амаль мікрагісторыя - у разуменні Джавані Леві - якая паказвае больш шырокія гістарычныя тэндэнцыі на ўзроўні адной сям'і. Трохі сямейнага эпасу, трохі трылера, трохі пацыфісцкага трактата, шмат хорара.
Profile Image for tõnn.
89 reviews2 followers
March 24, 2025
Eesti keeles tegelt "Häda märk", Vassil Bõkav. Eesti Raamat 1990.
Õõvastav kirjeldus Saksa okupatsioonist Valgevene külas 1941. aasta sügisel.
Profile Image for Aliaksei.
62 reviews3 followers
September 8, 2024
Кніга страшная.

Ці ёсць у маленькага чалавека выбар і куды ён яго зааядзе? Што застаецца ад прамоваў і пазоваў, калі каток новага жыцця празодзіць проста скрозь хутар? Спачатку рэвалюцыя, потым калектывізацыя, і нарэшче вайна.

І застаецца толькі адмовіцца цаной сваего жыцця, там што з чалавекам трэба па-людску.
Displaying 1 - 10 of 10 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.