Вал Клемэнт нарадзіўся пад псэўданімам Васіль Еўдакімаў у 1957 годзе ў Менску ў сям’і выкладчыкаў ВНУ. Пасрэдна вучыўся ў школе, займаўся плаваньнем, а ў вольныя хвіліны пасьвіў аблокі. Пасьля сканчэньня школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гісторыю КПСС, марксізм-ленінізм, калгаснае права ды іншыя карысныя навукі. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, па разьмеркаваньні трапіў на працу ў органы пракуратуры гораду Менску. Праз пэўны час аўтар з палёгкаю разьвітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкаю разьвіталася з аўтарам. Зь сьвету правапарушальнікаў і праваахоўнікаў Вал Клемэнт вярнуўся ў храм адукацыі і выхаваньня, паступіўшы ў асьпірантуру пры БДУ. Абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну зь вядучых юрыдычных фірмаў Вялікай Брытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасьць набыць досьвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы сьвет. Гэты сьвет ён глядзіць і дагэтуль. Жыве ў Лёндане.
“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў.
Менск 70-80х і эміграцыя 90-х праз лес 1 мужыка. Тэкст поўны гумару і сарказму, якія калі як зайдуць. Твор не праходзіць Bechdel тэст, але агулам неблагі.
Дзякуючы гэтай кнізе я смяялася ўголас, як даўно гэтага не рабіла. Мова апавядання вельмі плынная, лёгкая, быццам гэта наўпрост мне Геня расказвае пра свае жыццё за келіхам ці кубачкам. Дазваляе ўспамінаць вулачкі, дарагія сэрцу мейсцы, у думках самой там аказацца і прайсці маршрутам маладосці: Мінск і Круглая – гэта такія ж персанажы кнігі, яскравыя, жывыя, родныя. Ну і як я ўжо не адзін раз характэрызавала гэтую кнігу – гэта прышчэпка ад думкі, што ўся беларуская літаратура гэта боль і пакуты. Дзеля мяне яна стала лепшай кнігай, прачытанай у 2023 годзе.
нечакана прыемная кніга. Аўтару, вядома ёсць куды расці, але пэўны стыль ужо прысутнічае. адзінае, што не хапіла запалу падтрымліваць кнігу ў гэтай аптымістычнай, іранічнай, занадта кіслотнай стылістыцы да канца кнігі. Другая частка ўразіла менш, некаторыя лініі ня скончыліся (сябра алкаголік, палюбоўнік ольгі). Дыялогі гучалі занадта фармальнымі і нацягнутымі. з пазітыўных кропак - вельмі шмат тонкага гумару, шчырасць у дачыненні да ролі аўтара ў гісторыі краіны (яе адсутнасць), шмат кахання. кніга прама просіцца каб яе пераклалі, такое адчуванне, што пісалася яна з гэткай задняй думкай, бо прачытанне яе замежнікамі дасць зусім іншыя ўраджані. асобны дзякуй выдавецтву за найвышэйшую якасць выдання і твар аўтара на супервокладцы, каб глядзець на яго кожны раз, калі ў тэксце трапляюцца пошласці і думаць бляяя дарослы мужык жа напісаў))