У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантарбандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўфімічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.
той випадок, коли назва дуже слушно підказує, що прочитати книжку необхідно. оповідання касцюкевіча – це такий смішний магічний реалізм, населений дітьми боліт і прописки, кротами, кульбабами і тітками-контрабандистками. але коли його персонажі виходять у небо – а виходить чимало з них – із кумедності проростає щось ліричне і по-філософському глибоке.
Павялася на назву. Чакала вострай сатыры. Аднак, падалося, што была толькі спроба. На мой погляд, вельмі няроўныя творы. Чым далей, тым з меншай увагай чытала. Некаторыя ідэі выглядалі перспектыўна, але ўвасабленне не заўсёды апыналася цікавым ці добра выкананным.