Гэта аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямі еўрапейскіх мовах. Цяпер і беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскі варыянт, які дагэтуль не выходзіў асобнай кніжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў і аўтабіяграфічны дадатак. Гэтае выданне - своеасаблівы дзённік пакутніка, вязня ГУЛАГу - дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд і жыццёвыя пазіцыі аўтара.
Францішак Аляхновіч — беларускі пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч.
Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» зьяўляецца адным з раньніх твораў сусьветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры непасрэдна з погляду арыштанта.
П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафэсійнымі калектывамі Заходняй Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатру яшчэ пры жыцьці яму прысвоілі званьне «бацькі навейшай беларускай драматургіі»
Чытаць, каб ведаць, хто закапаны у Парку Чалюскінцаў. Каб ведаць, што такое беларусізацыя 20-х гадоў. Чытаць перад Салжаніцаным і Шаламавым. Усім, але перад усім нам.
І яшчэ, рандомны факт. Аляхновіч тлумачыць, што такое «блат» — словам «пратэкцыя».
Эту книгу должен прочитать каждый, у кого всё ещё остаются сомнения, что режим Сталина был одним из самых мерзких и кровавых в истории человечества, ничем не отличавшимся от режима Гитлера.
Францішак Аляхновіч — беларускі публіцыст і драматург, які апісаў свой досвед зняволення ў савецкім лагеры ў творы "У капцюрох ГПУ" (1934). Слухаў кнігу ў аўдыёфармаце.
Вельмі цікавы твор. Нават дзіўна, як ён даволі доўгі час праходзіў міма мяне. Зусім не чуў пра яго. Апрыканцы твора аўтар расказваў, наколькі яму было важна выдаць кнігу па-беларуску, хоць ён і разумеў, што попыту будзе мала. Шкада, што так і сталася, бо твор аказаўся актуальны і ў XXI стагоддзі.
Аўтар добра трымае храналогію і дакладна выбірае ўрыўкі, якія расказвае ў дэталях. Інфармацыя даносіцца толькі з уласнага вопыту, таму не ўзнікае пытанняў пра паходжанне дэталяў. Цалкам веру апісанням аўтара. Ён выразна падсумоўвае стаўленне савецкай улады да людзей, калі апісвае, як на Салаўкі прывезлі новую партыю маладых, амаль цалкам распранутых зняволеных. Начальнікам было галоўнае — улік вопраткі, а людскія жыцці для ГПУ нічога не значылі.
Асабліва кранальны пачатак твора, калі аўтар трапляе ў пастку, спадзеючыся, што ў БССР ідзе сапраўдная культурная рэвалюцыя. Беларуская мова ў школах, спектаклі на беларускай сцэне, сотні тысяч накладаў кніг. Па другі бок мяжы ж беларушчына ледзь трымалася — арганізацыі выжываюць на нязначныя фундатарскія сродкі. Аляхновіч добра гэта паказвае, апісваючы ўмовы ў пакоях беларускай арганізацыі ў Вільні: "А ў апошнім пакоі туліліся некалькі сяброў арганізацыі, бо больш не было куды падацца". Польскі ўрад не падтрымлівае нацыянальнае развіццё беларусаў. Сум па Бацькаўшчыне туманіць розум, чалавек забывае пра рызыкі. Адчуваецца паралель з сучаснасцю. І калі сёння, маючы доступ да інфармацыі, людзі трапляюць у падобныя пасткі, то што казаць пра 1920-я гады. Ды яшчэ і агенты ГПУ спецыяльна падкідвалі думкі, каб падагрэць сум па Радзіме. Без ілюзій наконт беларусізацыі аўтар, магчыма, і не вырашыўся б на паездку, і ўсё склалася б інакш.
З апісанняў узаемадзеяння з ГПУ вынікае, што апісваны перыяд быў яшчэ не самым жорсткім. Катаванні толькі пачыналі шырока прымяняцца. Перад самым абменам, калі аўтар зноў трапіў у следчы ізалятар, ён заўважае, што людзі вяртаюцца з допытаў зусім іншымі. Але ў які б час цябе ні арыштавалі, гэта заўсёды катаванні нявінных людзей, вырваныя гады жыцця — калі яшчэ пашчасціць выжыць. Пасля прачытання твору інакш глядзіцца нават на мінскую Камароўку, якая ў тыя часы была месцам расстрэлаў. Людзі баяліся смерці, а атрыманыя дзесяць гадоў зняволення — успрымаліся як палёгка. Пазасудовы механізм прыгавораў працаваў як канвеер: з Масквы прыходзіла рэзалюцыя — і вырак выконваўся, ці то на Камароўцы, ці на Салаўках.
Дзіўна, але ГПУ яшчэ дазваляла перадачы, сустрэчы з роднымі, выдавала папіросы. Нейкі разрыў паміж гэтай "гуманнасцю" і жорсткасцю сістэмы. Магчыма, гэта стварала ілюзію правоў, каб лепш кіраваць зняволенымі.
Уразіла дэталь: у Мінску, куды аўтар прыехаў з Вільні, не было рэстаранаў — толькі савецкія сталоўкі з падлогай, пасыпанай апілкамі. Гэта, як здаецца, рабілася для спрошчанага прыбірання. Аляхновіча здзівіла, што святкаванне Новага года ў рэстаране — абсурдная ідэя. Людзі святкавалі толькі дома, каб не прыцягваць увагу. Ужо за пяць гадоў падзелу Беларусі сфармавалася прорва паміж часткамі народа.
Шлях на Салаўкі быў не хуткі. Людзі часам месяцамі чакалі ў перасылках. І гэтая чаканне — часам было куды лепш лагернага зняволення.
Арганізацыя лагера ўражвае. Усе гаспадарчыя пасады займалі зняволеныя: доктары, кухары, мастакі, рэдактары, перавозчыкі. Некаторыя ролі давалі прывілеі: лепшую пайку, вызваленне ад лесапавалу, але і рызыкі маглі быць вышэйшыя. Быў нават лагерны тэатр. Сам Аляхновіч стаў загадчыкам мастацкага аддзела. Там малявалі партрэты правадыроў і плакаты з іх цытатамі. Узнікала дылема: звычайныя зэкі не ўмелі чытаць, а палітычным не давяралі. Таму, як пісаў аўтар: "Калі зэк яшчэ і ўмеў чытаць, то тут былі адкрыты ўсе шляхі ў кіраўніцтва".
Заставаліся і нейкія вольнасці: лісты, пасылкі, крамы, грошы за працу. За добрыя паводзіны нават прэміі давалі. Можна было пайсці ў тэатр, і, калі пашанцуе, нават запрасіць каханку. Гэтая "нармальнасць" дзікунства ўражвае. Аляхновіч піша, што чалавек прыстасоўваецца. Самагубстваў амаль не было — усе жылі надзеяй: на амністыю, новы крымінальны кодэкс, перагляд справы. Надзея — адзінае, што трымала.
Што да стылю твора — ён сціслы, інфарматыўны, без лішніх дэталяў. Таму твор можа падацца абрывістым. Напрыклад, апісанняў Мінска і ізалятара столькі ж, колькі Салаўкоў, хоць на Салаўках аўтар правёў значна больш часу. Магчыма, аўтар выбіраў тое, што найбольш закранула яго асабіста.
Апісанні дэталёвыя, яскравыя. Аляхновіч — інтэлігентны чалавек, і свядома не расказвае пра частку бруду, што панавала ў лагеры. Ён шмат разоў адзначае, што скарачае і не распавядае ўсё. І ўсё ж расказанага цалкам дастаткова, каб адчуць увесь жах.
Дзякуй богу, што ён вырваўся з капцюроў ГПУ, з’ехаў з краіны і змог выдаць кнігу.
Одна из самых интересных книжек, прочитанных за последнее время. Книга автобиографическая, о том как поверивши советской пропаганде Францішак решил приехать жить в БССР, но его, как и многих поверивших пропаганде коммунистов, признали шпионом, но хоть и не расстреляли, но отправили в концлагерь на Соловки, откуда спустя 7 лет ему удалось вырваться благодаря обмену поляками на Браніслава Тарашкевіча. 😔
Книга о том как выжить в нечеловеческих условиях, о том как выбл**ки в погонах ничем не отличаются от зэков, и о том как удержать в себе человечность.
Аляхновіч натхнёны ідэяй сьветлага сацыялістычнага будаўніцтва прыехаў у 20я ў БССР. Высьветлілася, рэальнасьць вельмі адрозьніваецца ад рэкламы, і паехаў ён на Салоўкі. Кніга не цяжкая, але ж відавочна сумная. Яшчэ сумней ад асэньсаваньня што ад таго совка мы дагэтуль не адбіліся. Інтрыга, як вы думаеце на каго СССР у 33м абмяняў Аляхновіча Польшчы? адказ вас зьдзівіць)