Казачная аповесць дзіцячага пісьменніка Генадзя Аўласенкі распавядае пра дзяўчынку Дашачку, якая кожнае лета адпачывае ў бабулі і заўсёды з ёй здараюцца нейкія незвычайныя гісторыі. Аднойчы пасля сустрэчы з Вожыкам у чароўных акулярах такое пачалося..., што лепш за ўсё прачытаць аб гэтым самому ці з бацькамі, з бабулямі і дзядулямі, сёстрамі, братамі і сябрамі, разглядзець малюнкі і атрымаць задавальненне ад цудоўнай кнігі.