Аўтар пра кнігу: «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці».
Пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980).
Выдавец нелегальных часопісаў «Люстра Дзён» (1980), «Бурачок» (1986), незалежных пэрыёдыкаў «Кантроль» (1988), «Літаратура» (1999) і інш. Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце «Гомельская праўда» (1984-1987), часопісе «Нёман» (1987-1990). Галоўны рэдактар газэтаў «Свабода» (1990-91) і «Наша Ніва» (1991-2000), радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000-2001), аўтар перадачаў на Радыё Свабода (з 1997).
Выдаў кнігі: «Практыкаваньні» (1991), «Русская книга» (1997, другое выданьне 2009), «Дзёньнік прыватнага чалавека» (1998), «Вострая Брама» (2005), «Вершы» (2007), «Як?» (2009).
Лаўрэат прэміі Гідройца, але троху ўжо стаміў гэты жанр аўтабіяграфіі. Хоць Дубавец і ўваходзіў у тагачасныя вышэйшыя інтэлектуальныя колы, таму ягоныя гісторыя выклікаюць пэўную цікавасць, ну колькі можна? Кніга, як звычайна гэта бывае, выглядае наборам фэйсбучных допісаў. Нейкай агульнай лініі я не зайшоў. Дакладней, яна была, маладосць і занзібар, але, на мой погляд, моцна не яднала. Магчыма, той агульнай лініяй было апісанне атмасферы 80-х гадоў, але ў такім выпадку трэба было выкінуць частку гісторый. Адным словам, чытаць цікава, бо Дубавец спрактыкаваны ў гэтай справе, але не ведаю навошта. Можа, канешне, маю скептычныя адносіны да кнігі, бо апісаны гістарычны перыяд мяне не надта вабіць, мая ўвага скіравана на 20-ыя гады.
Кніга зацягнула мяне толькі пад канец. У Сяргея - вельмі цікавае і поўнае, уплывовае жыцьце: ен быў знаемы з Геніюш, Караткевічам, Быкавым, ен аднавіў Нашу Ніву, а зараз трымае гатэль на Занзібару хаця планаваў сустрэць старасць у Беларусі. У кнізе ен піша, что рабіў шмат даследваньняў пра выбітных беларусаў, напрыклад братоў Луцевічаў. Мне бы вельмі хацелася каб ен пра іх напісаў кнігу.
Трохі дзіўна было чытаць біяграфію чалавека, пра якога ты нічога не ведаешь зусім, але гэта быў таксама такі гістарычны шпацыр у мінулае Менску і Беларусі ўвогуле. Але мне заўседы чагосьці не хапала ў гэтых расповедах.
Мажліва праз несупадзенне нашых з аўтарам вайбаў кніга мяне абсалютна не закранула. Месцамі хіхікнула, дзесьці крынжанула, але агульнае ўражанне - гэта не той твор, які б я рэкамендавала іншым. Нашмат прыемней і цікавей было чытаць мемуары Бяляцкага ці Бахарэвіча.