Jump to ratings and reviews
Rate this book

Перамена месцаў

Rate this book
Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?

192 pages, Paperback

Published January 1, 2024

2 people are currently reading
62 people want to read

About the author

Югася Каляда

2 books3 followers

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
58 (71%)
4 stars
17 (20%)
3 stars
4 (4%)
2 stars
2 (2%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 11 of 11 reviews
Profile Image for Darya.
17 reviews8 followers
March 30, 2025
Нягледзячы на даволі ардынарны зачын, кніга здолела здзівіць і сваім стылем, і пругкай дынамікай, і ўзроўнямі, слаямі, верхавінамі айсбергаў. Выдатны фокус разважання і пра справядлівасць, і пра сацыяльныя адсетнасці, і пра прававую сістэму.

Кніга не цісне, часамі ўміляе прававой наіўнасцю, аднак чытаць яе — лагода 💛
Profile Image for Lizaveta Zhuk.
10 reviews1 follower
June 12, 2025
Вельмі ўдзячная аўтарцы, што яна дазволіла сабе пафантазіраваць аб такіх фантастычных падзеях, і гэта я маю на ўвазе зусім не перамену месцамі.
Profile Image for Yuliya Verevkina.
9 reviews
January 22, 2026
Мне вельмі спадабалася. Я не чакала нічога асабліва выдатнага, купіла яе з нуды па Гомелі. Спачатку я падумала: ну, нарэшце лёгкі жанр на беларускай мове, абмен целамі — крута. Але па меры развіцця сюжэту кніга падабалася мне ўсё больш і больш. Яе лёгка чытаць, яна пра актуальныя і знаёмыя тэмы. Там шмат пра Гомель і маю мясцовасць, ад радзільнага дома / Следчага камітэта да Шакаладніцы. Прыемная кніга
Profile Image for Serge Bashlykevich.
17 reviews5 followers
November 11, 2025
Харошая кніга, прачытаў за дзень у самалётах да Стакгольма і Амстэрдама
Profile Image for Vylivacha.
50 reviews3 followers
February 27, 2025
З плюсаў - захацелася наведаць Гомель, апынулася лекцыі па праве былі не такімі ўжо і непатрэбнымі, анты-дармаедскія пратэсты адлюстраваліся ў мастацтве
З мінусаў - напісана ўсё вельмі банальна і прадказальна
Для младшакласнікаў можа і пойдзе каб знаёміцца з такімі паняткамі як справядлівасьць, але як па мне, да ўзроўню Афанасія аўтарка не дапрыгнула
Profile Image for Nadzeya Arlova.
3 reviews
February 6, 2026
Кніга прыцягвае не гучнай сенсацыйнасцю, а спакойнай, але ўпартай ідэяй, якая паступова ўкараняецца ў думкі чытача. Сюжэт тут не раз апрабаваны іншымі аўтарамі, ды і ў кіно таксама: змена роляў, жыццё «чужым жыццём», выпрабаванне сябе праз іншага — матыў, знаёмы. Але менавіта ў тым, як аўтарка яго разгортвае, і ёсць галоўная цікавасць кнігі.

Гісторыя будуецца так, што перамена месцаў не выглядае нейкім фантастычным трукам ці штучным эксперыментам. Яна ўспрымаецца амаль як натуральны ход падзей — нібыта жыццё само падштурхоўвае герояў апынуцца па другі бок уласных звычак, страхаў і ўпэўненасцяў. Чытачу цікава назіраць не столькі за самім фактам перамены, колькі за тым, як дробныя дэталі, бытавыя сітуацыі і ўнутраныя рэакцыі паступова змяняюць герояў.

Асаблівую каштоўнасць кнізе надае думка, што такая «перамена месцаў» была б нядрэннай для кожнага з нас. Каляда нібыта прапануе просты, але нязручны эксперымент: а што, калі б мы змаглі паглядзець на сябе з боку — вачыма іншага чалавека? Убачыць уласныя словы, рашэнні, маўчанне і абыякавасць не як нешта апраўданае, а як тое, што раніць або падтрымлівае іншых.

Гэта дакладна не кніга з гучнымі паваротамі сюжэту, але тэкст, які працуе ціха і доўга. Пасля прачытання застаецца не адчуванне завершанай гісторыі, а думка, якую хочацца прыкласці да ўласнага жыцця. Магчыма, менавіта ў гэтым і ёсць галоўная перавага рамана: ён не вучыць, а мякка падштурхоўвае задумацца — а ці не пара і нам хоць ненадоўга памяняцца з кімсьці месцамі?
Profile Image for Wola  D.
6 reviews
December 19, 2025
Запісваюся ў фан-клуб Югасі. Яе персанажы такія жывыя! Можа быць, трошачку карыкатурныя, перабольшаныя дзесьці, але гэта абсалютна не замінае. Гэтая кніжка збіла мне рэжым сну, бо я не магла адарвацца і клалася спаць нашмат пазней, чым планавала:) такая добрая, мілая гісторыя, якая закранае сур’ёзныя тэмы сумленнасці і эмпатыі, межаў зла
63 reviews
March 13, 2025
Прыкладна да сярэдзіны - агонь. Хаця завязка не тое, каб супер арыгінальная, але цалкам акэй. Дзьве жанчыны памяняліся целамі. Вядома, без іхняй згоды.
Для Альбіны гэта была нагода разабрацца ў сваіх маральных прынцыпах і ўвогуле ў правасуддзі (Альбіна працавала суддзёй). І гэта было самае крутое, што аўтарка падняла даволі складаныя пытанні і нават паспрабавала на іх адказываць. Але...
Але, на мой погляд, не дакруціла. Я не скажу, што ўвогуле рачараваўся, але, выглядае, быццам Югася Каляда знайшла просты адказ на пытанне (а мы ведаем, што любая праблема мае простае, няправільнае рашэнне) і гэтым задаволілася.
Да таго ж, лінія Мані засталася зусім слабой. У тым сэнсе, не ясна, што яна важнага асазнала з пераменай месцаў. Што Толік можа пайсці ў дупу? Ну такое...
Profile Image for Natallia Holubeva.
7 reviews
December 19, 2025
У мяне своеасаблівая гісторыя з гэтай кнігай.

Бачыла яе шмат разоў, але вокладкай не зацікавіла. Пазней даведалася сюжэт (абмен целамі). "Банальна," - падумала я. Потым кніга заняла другое месца прэміі Гедройця. Гэта прымусіла думаць пра гэтую кнігу больш. Нарэшце знаёмая просіць мяне купіць ёй. Толькі калі кніга трапіла мне ў рукі, вырашыла скарыстацца магчымасцю і пачытаць яе. І тут панеслася...

Чытаць было цікава. Добрая беларускся мова. Падзеі развіваліся дынамічна. Цяжка было адравацца. Гісторыя адбывалася ў Гомелі, куды я прыязджала турысткай. Цікава было пазнаваць месцы. Кніга спадабалася, але, калі б было можна, дала б 4.5.
Profile Image for Hanna.
19 reviews3 followers
July 16, 2025
Мне спадабалася, што месцам дзеяння быў Гомель (нарэшце не Мінск), а яшчэ ў кніжцы згадваўся родны Петрыкаў, што праўда, не тое каб у пазітыўным кантэксце.
Было б цікава даведацца больш пра сілу, якая мяняла людзей месцамі. У астатнім кніжка вельмі класная: задума, сюжэт, мова - усё супер!
Profile Image for Maša.
38 reviews7 followers
September 29, 2025
Ламанне сцэнару праз развіццё эмпатыі і фантастычныя з'явы ў літасцівай і займальнай форме.
Displaying 1 - 11 of 11 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.