Упершыню выданне выйшла ў 1978 г. Кніга з'яўляецца чарговым томам публікацый беларускіх казак у шматтомнай серыі БНТ i складаецца з уступнага артикула, тэкстаў, каментарыяў, паказальніка сюжэтаў беларускіх казак. Аснову тэкставай часткі складаюць чарадзейныя казкі, у якіх адлюстраваны розныя грамадскія i сямейныя калізіі, ідэйна-эстэтычныя ідэалы працоўных. Значная частка тэкстаў публікуецца ўпершыню. Ва ўступным артыкуле i каментарыях раскрываюцца ідэйныя i мастацкія асаблівасці чарадзейных казак, вызначаецца ix месца сярод адпаведных твораў іншых народаў.