1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў бестэрміновае кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі. Так пачаўся мультымедыйны праект «Рома едзе» на 34mag. На працягу ўсяго свайго трыпу Рома літаральна ў дарозе на каленцы пісаў для нашага часопіса свае нататкі ў стылі рэаліці, мантаваў кароткія відосы-эксперыменты, рабіў атмасферныя фоткі, запісваў гукі мясцовых радыёстанцый. З цягам часу папулярнасць матэрыялу і яго сэнсы перараслі рамкі праекту на сайце. Ромаў вірус свабоды выйшаў з-пад кантролю і ператварыўся нават у нейкі сімвал новага часу, у голас маладых. Мы зразумелі, што гэта трэба годна ўпакаваць, і пачалі працу над кнігай. Гэтае электроннае выданне – першы том Ромавых нататак, першая палова планеты: ад Беларусі да ЗША праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд. Гэта кніга напісаная ў дарозе, а значыць, наша рэаліці сапраўднае, не змантаванае постфактум ва ўтульнай студыі. Ад главы да главы адчуваецца, як змяняецца герой, як сталеюць яго стыль і рытм, як узрастае складанасць пастаўленых задач, змяняецца светаадчуванне, грубее і гартуецца характар, разбураюцца старыя ўяўленні пра свабоду, грамадства, любоў і адзіноту. Гэта кніга ўнікальная тым, што другі яе том пішацца цяпер у Паўднёвай Амерыцы, сярод кактусаў і на скрыжаваннях наркатрафікаў. Пішацца гэтак жа: на каленцы і ў няспынным руху. Гэта не «лёгкае чытво» ў «лёгкім жанры». Нам падаецца, што сабраны Ромам матэрыял вельмі глыбока прэпаруе жыццё. Гэта шматслойная кніга пра сілу і смеласць, веру і мары, уяўнае і рэальнае, людзей і грамадства, межы і космас. І гэта дакладна наша кніга, бо мы прызвычаіліся акопвацца ў сваім кантэксце, хавацца ў ракавіну і адкладаць на чорны дзень. І гэтага трэба пазбаўляцца. Мы працягваем працу над праектам і спадзяёмся, што другі том дылогіі будзе напісаны на тым жа надрыве і не прымусіць сябе доўга чакаць. А пакуль пампуй першую частку і памятай: свет бясконцы, як і ты.
Эта книга совершенно замечательна тем, что написана живым белорусским языком. Я давно уже на нём ничего не читал. Мне вообще казалось, что последние лет 30 на нём книжек почти не писалось. По крайней мере таких, которые хотелось бы прочитать. Оказалось, а вот и нет.
По содержанию, правда, эти путевые заметки оказались отрывистыми и порой достаточно поверхностными. Но всё равно интересно. Хочется верить, что вторая часть будет посильнее первой.
пам'ятаю, на розпродажі видавництва "Крок" натрапив на неї. І купив. Білоруська не важка у читанні, легко і доступно. Класний кишеньковий формат і якісна мені поліграфія. Дуже її полюбив і хотів би книгу 2. Але не можу дістати. п.с. А там Аляска♥
траны тут отходят на задний план, мелькают декорациями, хоть и не глянцевыми: с трущобами, крышами, притонами, деревнями, трассами – обычная жизнь, часто спрятанная от глаза даже жителей этой самой страны. Автор важнее повествования, автор честен и обнажён, и из лихого мальчика в пижонской шляпе на наших глазах превращается в молчаливого участника випассаны в буддистском монастыре. То, что он говорит про любовь и свободу, не является открытием и прозрением, всё это можно прочитать где-то ещё, собрать самому, но в контексте именно этого путешествия и личности автора воздействует странно и сильно: начинаешь спрашивать у себя не «чего ты добился?», а «кто ты?».
Падчас чытання склалася ўражанне, што я Рома. Я еду.
Я думаю, кніга зойдзе ўсім маладым беларусам, якія глынулі ці хаця б сёрбнулі пазамежнага духу асабістай свабоды. Тым, хто задаецца пытаннем, як тут жыць і як несці сваю псіхалагічную спадчыну ў будучыню. Тым, хто нечакана заўважае глыбіню ў пытаннях, якія раней былі простымі і відавочнымі. Усім, хто каўчсёрфіў з асалодай.
Шмат чаго спадабалася: і тое, што кніга напісаная на беларускай мове, і зусім нестандартныя маршруты падарожжау, часам нават дадаючыя гісторыям пазнаку "крэйзі", і канешне палітычныя погляды аутара. Адзінай кропляй дзёгцю для мяне былі часам інфанцільныя думкі наконт стылю жыцця.