Jump to ratings and reviews
Rate this book

Забойства на вуліцы Макаёнка

Rate this book
Рэдкі на беларускай літаратурнай прасторы дэтэктыў, які ўпісаны ў кантэкст "рэвалюцыі дваццатага года". Стылёва дасканалы, з тонкім гумарам і небанальным сюжэтам.

У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў - абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.
Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў.

234 pages, Paperback

Published January 1, 2024

Loading...
Loading...

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
4 (7%)
4 stars
14 (26%)
3 stars
21 (39%)
2 stars
10 (18%)
1 star
4 (7%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
Profile Image for Maša.
50 reviews9 followers
April 26, 2025
".. наступаюць паўгадзіны непазбыўнага, нічым не разведзенага гневу. Потым, вядома, гэты гнеў, гэтая неперастрававаная камлыга, усмокчацца, утопчыцца, утрамбуецца ў нашу доўгацярплівую плоць"
На рэчаіснасць тых, хто застаўся накладваецца надзвычайныя з'явы, дэтэктыў і гумар, таму чытаць не траўматычна.
Profile Image for Maria Dze.
18 reviews
October 7, 2026
Ідэя дазволіць напісаць кнігу штучнаму інтэлекту цікавая, але я магу паверыць хіба што ў тое, што ШІ прыдумаў сюжэт. Гэта растлумачыла б пэўныя дзіўныя сюжэтныя павароты.
Было цікава чытаць з-за лакацый Мінска ды актуальных праблемаў герояў. Дэтэктыў слабаваты, развязка ні аб чым, містычная частка не ратуе агульнае ўражанне.
Profile Image for Andrej.
90 reviews
January 9, 2026
Сатыра і містычны рэалізм, не дэтэктыў.
Бадзёранькае чытво, асабліва для менчукоў, асабліва для былых.
Profile Image for Hienuk S. .
96 reviews5 followers
March 13, 2026
Аўдыё версію было вельмі цяжка слухаць. Мяне хапіла на паўгадзіны, пасьля чаго я цалкам згубіў ланцуг аповеда.
Profile Image for Viktoria.
37 reviews
May 18, 2025
Беларускі дэтэктыў у цяперашні складаны час з незвычайным сюжэтам і цікавымі неадназначнымм героямі.
Было цікава даведацца пра гарадскіх вар'ятаў Мінска. Ды і ўвогуле вуліцы роднага горада заўсёды ў сэрцы❤️

Я так да канца і не вызначылася, ці спадабалася мне кніга. Можа таму, што героі выклікаюць неадназначныя ўражанні і давераеш ім з асцярогай.
У сюжэце шмат чаго намешана, таму можа і ад гэтага ў мяне неадназначныя ўражанні.

Але я ўсё ж раю яе чытаць і вырашыць самаму ці прыйдзецца яна вам даспадобы.

P.S. Недзе чытала, што насамрэч Клёк Штучны - гэта псеўданім аўтара, а не кніга напісаная ШІ ў чыстым выглядзе. Думаю калі-небудзь мы больш дасканала даведаемся як быў створаны гэты дэтэктыў і хто яго аўтар.
Displaying 1 - 6 of 6 reviews