Ад пачатку дзён Вільня была галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, цэнтрам усяго жыцьця краю, калыскай мадэрнай беларускай нацыі. Пра Вільню складаліся народныя песьні і прыказкі, пісалі паэты Сярэднявечча, Асьветніцтва і Новага часу. У гэтай анталёгіі прадстаўленыя творы пра Вільню, напісаныя ў ХХ стагодзьдзі.
Пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980).
Выдавец нелегальных часопісаў «Люстра Дзён» (1980), «Бурачок» (1986), незалежных пэрыёдыкаў «Кантроль» (1988), «Літаратура» (1999) і інш. Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце «Гомельская праўда» (1984-1987), часопісе «Нёман» (1987-1990). Галоўны рэдактар газэтаў «Свабода» (1990-91) і «Наша Ніва» (1991-2000), радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000-2001), аўтар перадачаў на Радыё Свабода (з 1997).
Выдаў кнігі: «Практыкаваньні» (1991), «Русская книга» (1997, другое выданьне 2009), «Дзёньнік прыватнага чалавека» (1998), «Вострая Брама» (2005), «Вершы» (2007), «Як?» (2009).