Цяжка пісаць пра гэтую кнігу. Яна здаецца мастацкай, але сюжэта і дзеяння ў ёй няшмат, у адрозненні ад разважанняў пра існаванне, экзістэнцыю, якая не мае ніякага сэнса, акрамя таго, што яна існуе. Гэта ўсё суправаджаецца нейкай агідай да буржуазнай упарадкаванасці жыцця міжваеннай Францыі і перасычанасцю героя вандроўкамі па свеце, глабалізаваным на той час еўрапескімі імперыямі. Верагодна, такі быў дух часу. Адсюль цяжка зразумець, у нашай частцы свету гэта быў зусім іншы час.