Василь Быков в 1942 году восемнадцатилетним был призван в Красную армию и испытал все, что выпало на долю бойцов Великой Отечественной: сражался с фашистами, хоронил товарищей, был ранен, считался без вести пропавшим, а имя его даже осталось на одной из братских могил тех лет. Война стала для Быкова почти единственной и центральной темой творчества. Жизнью и смертью проверялись все его герои. Но писателя волновали не батальные сцены, а нравственный выбор человека в условиях беспощадной кровопролитной бойни. В состав книги вошли повести "Пойти и не вернуться", "Болото", "Полюби меня, солдатик..." и "Волчья яма".
Vasil Bykov (Vasil Bykaŭ) was a Belarusian dissident and opposition politician, junior lieutenant, and author of novels and novellas about World War II. A significant figure in Soviet and Belarusian literature and civic thought, his work earned him endorsements for the Nobel Prize nomination from, among others, Nobel Prize laureates Joseph Brodsky and Czesław Miłosz.
У мяне, як, думаю, і ў многіх беларусак і беларусаў, было вельмі ўстойлівае ўяўленне пра беларускую класіку: вайна, вёска, нацыянальная трагедыя. І, прызнаюся, мне заўсёды хацелася, каб беларуская літаратура асацыявалася яшчэ з чымсьці іншым.
І менавіта таму «Пакахай мяне, салдацік» стала для мяне такім нечаканым пераваротным момантам, бо падчас чытання я ўсё часцей лавіла сябе на думцы: а з чаго мы вырашылі, што нешта зразумелі пра вайну? І праз гэта проза Васіля Быкава раптам пачынае гучаць зусім інакш, бо гучыць не толькі пра Другую сусветную, але і пра чаканне канца вайны, пра надзеі і пошукі роднага на чужой зямлі.
Аповесць была напісаная ў 1995 годзе, ужо пасля распаду Савецкага Саюза; Быкава неаднаразова абвінавачвалі ў «ачарненні» савецкага героя, песімізме і недастатковай ідэалагічнай правільнасці. Савецкая крытыка не прымала яго менавіта таму, што Быкаў ніколі не пісаў пра вайну як пра трыумф, для яго яна заўсёды заставалася найперш маральнай катастрофай чалавека. І «Пакахай мяне, салдацік» канешна, не самы сумны і нават не самы «ваенны» твор, але як жа ён сціскае ў грудзях усю існасць!
Мяне прыемна ўразіла тое, як напісаная Франя. Мы даведваемся пра яе не толькі праз позірк Міці, але і з яе ўласных словаў (і шмат!). Для Быкава гэта нібы вельмі важна — расказаць яе гісторыю яе вуснамі, каб яна паўставала не проста (і не першасна) як аб’ект кахання, але як чалавек са сваёй гісторыяй, сваім болем і сваёй адвагай, смесласцю і рашучасцю.
Сустрэча Франі і Міці — не больш як сустрэча дзвюх самот. Двух людзей, якія так доўга жылі сярод смерці і чужынцаў, што амаль перасталі верыць у магчымасць сустрэць нешта роднае, але раптам такая магчымасць з’яўляецца. Канешна, Міця закаханы не столькі ў Франю, колькі ў саму магчымасць закахацца (думаю, ніякага кахання там увогуле не было). Паветра ўжо пахне надзеяй, вяртаннем дадому, будучыняй. І разам з Франяй перад Міцям нібыта матэрыялізуецца сам вобраз дому, па якім ён так доўга сумаваў, і вобраз светлай будучыні, поўнай радасці і кахання.
Мы ў творы даволі мала ведаем пра Міцю, ён апісаны як малады разважлівы юнак, які фактычна вырас на вайне. Быкаў тонка так адзначае, што ў Міці не было часу паразважаць пра савецкую ўладу, пра тое, якім будзе мір і што чакае чалавека пасля перамогі. Міці ўсё яшчэ здаецца, што пасля вайны жыццё пачнецца наноў і будзе залежыць толькі і выключна ад яго самога, што нічога такога вялікага як вайна не зможа паўплываць на яго лёс, таму словы доктара пра тое, што пасля цяжкай вайны наступае цяжкі мір, гучаць для яго амаль як прароцтва, якое ён асэнсоўвае толькі ў моманце, калі гэтыя словы прагучалі ў вітальні катэджа. Яны палохаюць Міцю, але, здаецца, упершыню прымушаюць яго задумацца пра тое, што гісторыя не заканчваецца разам з апошнім стрэлам.
Асобнага захаплення варты фінал. Быкаў робіць тое, што заўсёды ўмеў лепш за ўсё: гаворыць пра сістэму, амаль не называючы яе. Ён не прагаворвае адкрыта, хто менавіта стаіць за новай хваляй гвалту і забойствам сям’і, але тэкст пабудаваны так, што ў чытачкі/чытача не застаецца сумненняў. Магчыма, у часы цэнзуры такі літаратурны прыём быў вымушанай неабходнасцю, але тут становіцца яшчэ і мастацкай сілай: Быкаў давярае свайму тым, хто па другі бок старонак, і пакідае прастору для разумення таго, што не ўсё самае важнае павінна быць названа ўголас.
Магчыма, творы Быкава патрабуюць новага прачытання, бо мы ў цэлым рэгіёне/свеце вяртаемся да пытанняў, якія ён задаваў яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму.