What do you think?

Халодныя землі
Выкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.
424 pages, Paperback
Published January 1, 2025
Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 13 of 13 reviews
March 9, 2026
pov: табе 13, і ты дабіраешся да збору твораў Караткевіча ў бабулінай бібліятэцы на летніх канікулах - я правалілася ў гэтае пачуццё з 'Халоднымі землямі' на цэлыя выходныя і гатовая за гэта прабачаць аўтару ўсё няроўнасці.
у сюжэце ёсць пара лакунаў, якія ніяк не паясняюцца; дзе-нідзе аповед нібы наўмысна зацягваецца, калі чытач ужо даўно адгадаў чарговую загадку; часам дыялогі з цалкам натуральных пераскокваюць у нейкі містычны пафас; ну і жанрава гэта, канешне, класічны прыгодніцкі раман аўтара-мужчыны (узяць хаця б астарчацелы ўжо троп прыгажуні, якая як верны sidekick ідзе з героем па сюжэце і напрыканцы ўзнагародай у выглядзе сумеснага шчасця яму дастаецца); карацей, так, хапае мінусаў. але. але! гісторыя так бадзёра і энергічна лакаматывам цягне наперад, зацягвае (як у дрыгву, ага), што адарвацца ад яе немагчыма - і для сучбелліту кніга адназначна ідзе ў плюс і ў поспех. не ведаю, ці будзе аўтар пісаць далей, але дэбютны раман атрымаўся, на маю думку, цалкам прыстойным.

February 15, 2026
Гэта вельмі захапляльны цікавы раман. Ён мне падаўся вельмі жывым, і нібыта жыццёвым, што немагчыма не паверыць. Знаёмыя месцы, узгаданыя ў кнізе, яшчэ больш збліжаюць з аповедам, даюць адчуванне прысутнасці як удзельніка.
На апошніх 100 старонках я, здаецца, не дыхала. Я нібы была дзесьці поруч з героямі. Было таксама зімна, жахліва і цікава. Калі настолькі паглыбляешся ў аповед, і адчуваеш сябе нейкім таемным удзельнікам, які знаходзіцца побач з героямі кнігі, значыць аўтар змог завалодаць табой у поўнай меры. Што са мной і здарылася.
Сюжэт добра сканструіраваны, шмат пасхалак і адсылак.
Аўтар аздабляе аповед цудоўнымі параўнаннямі, філасоўскімі думкамі, цікавымі слоўцамі, нібы ўплятае ў косы ўпрыгожванні. За гэта, асабісты дзякуй і мая павага аўтару.
"Страх - гэта маска, за якою хаваюцца звычайныя рэчы, і калі ты разумееш, што за ёй крыецца, то маска, а разам і страх знікнуць."
"У кожнага ёсць справа, якую ён павінен завяршыць, але ніхто не ведае, што менавіта запісана на яго абаніменце ў нябеснай бібліятэцы, таму застаецца толькі спадзявацца знайсці і прачытаць сваю кнігу."

February 11, 2026
Цікавы сюжэт, добра прапісаныя персанажы, за што хацелася б паставіць пяць зорак.
Але, нажаль, ёсць адчуванне, што кнігу не вычытвалі, таму можна заўважыць дробныя супярэчлівасці (водар у кватэры спачатку характарызуецца як незнаёмы, потым знаёмы, потым зноў апісваецца як незнаёмы). Ці апісанне лёсу сшыткаў у канцы кнігі. Думаю, у дэтэктыўнай кнізе павінна быць уважлівае стаўленне да такіх дробязей.
Таксама ў кнізе шмат слоў, якіх я не знайшла ў слоўніку, таму іх сэнс застаўся для мяне таямніцай. Як я зразумела, у кнізе шмат дыялектных слоў, таму самой кнізе не пашкодзіла б мець свой слоўнік, як гэта зроблена ў Пясецкага.
Расчаравалі русіцызмы, якія ў кнізе таксама сустракаюцца. Напрыклад, "фамілія". Я разумею, што словы могуць быць у слоўніку, але ўзаемазамяняльныя словы не існуюць звычайна адначасова, адно слова выцясняе з ужытку другое. Ужыванне ў кнігах пэўнага варыянту спрыяе выцесненню другога варыянту. Таму хацелася б бачыць у кнігах менавіта беларускія варыянты.
Раю кнігу за сюжэт, персанажаў, гісторыю, але ў той жа час раю ўважліва ставіцца да мовы пры чытанні, за што мінус зорачка, бо чысціня мовы ў кнігах — гэта вельмі важна. Ёсці беларускія філолагі, якія могуць дапамагчы з вычыткай і чысцынёй мовы. Спадзяюся, наступныя творы ў меншай ступені будуць мець такі недахоп, якія я з нецярпеннем чакаю.

February 16, 2026
Памятаеце тыя кнігі, дзе пачалася двіжуха і ўжо немагчыма адарвацца, ні есць, ні піць — толькі хутчэй праглынаць старонкі, вось так і з Халоднымі Землямі атрымалася. Я зачаравана гэтым міфічным сусветам, створаным на падставе знаёмых мне мясцін.
Аляксандр напісаў прадуманы твор, дзе інтэлігентныя, сакавітыя героі апыняюцца ў балоце падзей, з якога ім трэба неяк выбрацца і не страціць сябе і не здрадзіць сабе.
Калі б магла, ужо б запланавала падарожжа на Ельню, каб уласнымі вачыма паглядзець на Прорву ☺️
Дзякуй за ладны стыль і такі чароўны ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру.
- - -
У нашага кніжнага клуба атрымалася запрасіць Аляксандра на сустрэчу і такім чынам давялося даведацца яшчэ больш і застацца ў захапленні ад навін пра працяг ❤️

Файны трылер і дэтэктыў. Вельмі ўразіла мастацтва аўтара ў выкарыстанні эпітэтаў і метафар (як тут ужо адзначалі, гучыць такая адзнака надта суха, але што зрабіць калі гэта праўда - гэта прыносіла асаблівую асалоду пры чытаньні).
Рады быў даведацца што ўжо пішацца працяг, буду чакаць і дакладна прачытаю наступную кнігу.

September 10, 2026
Сюжэт захапляльны, з цікавасцю сочыш за тым як ён развіваецца, трылер і дэтэктыў працуюць як трэба. Трошкі кульгае стыль, што можна прабачыць для дэбютнага рамана. Стыль падаецца няроўным, часамі гісторыя плыне натуральна, а часамі ловіш сябе на думцы, што "людзі так не размаўляюць". Асабліва гэта заўважна, калі ў дыялогу героі пераказваюць падзеі, якія з німі адбыліся. Тады аповед ненатуральна пераходзіць ад размоўнай формы, да апісання нібы ад трэцяй асобы, якая толькі назірала за падзеямі і цяпер піша пра гэта, выкарыстоўваючы доўгія сказы, напоўненыя метафарамі. Але адназначна рэкамендую, гісторыя мне спадабалася.
March 13, 2026
Ух! Вось гэта раман 🔥
Хто там хацеў беларускага і каб не пра палітыку, і каб не пра невымоўны боль? То чытайце вось “Халодныя землі”.
Я ў захапленні, навад не спрабую быць аб’ектыўнай, бо гатовая толькі хваліць.
Такія героі натуральныя, жывыя, інтэлегентныя, сярод іх хочацца жыць, хочацца вадзіцца з такімі людьмі.
І гісторыя ну прыгожая, цікавая, арыгінальная, прапахшая беларускасцю.
Фэнтазійны сюжэт ідэальна ўпісаны ў сучасную рэчаіснасць. Асабліва спадабалась развязка.
Чакаем наступную частку рамана.

January 20, 2026
Напісана, з большага, вельмі добра. Мне асабліва спадабаліся трапныя і паэтычныя апісанні прыроды: вельмі арыгінальныя эпітэты і метафары (пішу гэта, і сама ў шоку: як штосьці, што гучыць так нудотна, можа захапляць, але аўтар сапраўды крута валодае словам).
Спачатку кніга падалася вельмі шматабяцальнай, але дзесьці ў другой трэці я злавіла сябе на думцы, што мне больш нецікава, што я проста хачу “дабіць” гэтую кніжку і паставіць на паліцу, бо гісторыя ўжо мне ясная.

May 18, 2025
Якасны дэтэктыў для прыемных вечароў за кнігай. Мне спадабаўся і сюжэт, і мова, то бок яе плыннасць, і апісанні мясцін у весцы і Менску. Героі дастаткова жывыя, не выглядаюць штучна ўціснутымі ў прыдуманае асяроддзе. Ну і асобны дзякуй за “пасхалкі” да іншых твораў беларускай літаратуры
January 11, 2026
Цудоўная кніга. Не хапіла крыху матывацыі персанажаў (асабліва ў канцы гісторыі, дзе шмат якія рэшанні выклікаюць пытанні), але але тое, як добра аўтар перадаў атмасферу месцаў з кнігі, перакрывае гэты недахоп цалкам.
November 1, 2025
Аўтар кнігі піша, што яе чытаюць ноччу, забыўшы на сон - і гэта суцэльная праўда. Гісторыя, якая зацягвае з самых першых радкоў і ўжо не адпускае, пакуль раптам ачомваешся дні праз тры-чатыры, быццам вярнуўшыся з іншага сусвета, нявыспаная і абсалютна шчаслівая. Зацягвае, быццам тая самая багна, пра якую і кніга: таямнічая, спрадвечная, жывая. Вельмі беларуская кніга. Такая сучасная і разам з тым такая архаічная. Гісторыя - прыгожая казка, але замяшаная на рэальных і даволі складаных рэчах (штучны шрыфт, старажытныя мовы) - гэта неверагоднае майстэрства. І канешне, беларускія сімвалы (што мікра, што макра ўзроўню) чапляюць, адгукаюцца ў самым сэрцы.
Для ўсіх, хто любіць дэтэктывы і Беларусь.

November 14, 2025
Чытаецца на адным дыханні!
Захапляльны сюжет, разгадванне таямніц, аб'ёмныя (ў тым ліку псіхалагічна) героі.
Вельмі прыемная мова апавядання, увага да дэталяў, трапныя параўнанні, цікавыя адсылкі.
Шчыры Дзякуй!

July 26, 2026
Харошая сучасная проза з элементамі дэтэктыва... Загарнуцца ў плед, дадаць глінтвейну - і вашы вечары стануць больш утульнымі! Есць пару заўваг да карэктара (рэдактара?) Аўтару дзякуй. Яўная нотка недаказанасці вымагае працягу :)
Displaying 1 - 13 of 13 reviews