Перад намі класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Пасляслямова выдаўца», якое пры ўважлівым разглядзе аказваецца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.
Гэтая кніга не павінна была мне спадабацца, але пэўная струнка душы яе такі ўпадабала. Пра што? Пра тое, што нашая ідэнтычнасць рухомая і зрэшты нямае розніцы што сон/фантазія, а што рэчаіснасць Усё рэлятыўна і расплыўчыта. Мы - сон адзін аднаго, рэчаіснасць - наш сон, а я - сон рэчаіснасці. Усё мае сваю прызму, аб’ектыўнасці не існуе, кожны з нас - чужая галюцынацыя, аб'ектыўнасць і ўніверсальнасць - апеляцыя да абжытага і знаёмага Персанажы і месцы, варыянты рэчаіснасці (сны) у кнізе - архетыпы нашага калектыўнага беларускага бессвядомага. Таму тыя месцы і персанажы такія заблюрыныя, быццам бы знаёмыя, а быццам бы не. Як у сне. Аўтар абірае сон як метад коўпінгу з ты што адбываецца навокал. Для яго няважна, што напраўду, а што не, бо праўды няма. Ёсць толькі сон. Зрэшты, кніга настолькі абстрактная і гісторыі звязвае нешта настолькі няўлоўнае і метафізічнае, што выдаўцу прыйшлося дадаць тлумачальныя 10 старонак, каб апраўдаць аўтара. Нагадвае загадкавае меланхалічнае рэгі. Загадкава, але дакладна не раю. Чытаць - як прабірацца праз горы літар да ледзве чутнага сэнсу. Бахарэвіча лепш пачытайце
Тэкст рухае межы беларускай літаратуры наперад. Мець яго — ўцеха. Але занадта шмат адсылак зьвяртаюцца да такіх абьектаў, што часьціня зваротаў да іх у сусьветный культуры пакінула на іх бліскучыя працертасьці, як на скульптурах, якія варта памацаць, каб загадаць жаданьне. Гэта замінае асалодзе й вымушае больш скэптычна ставіцца.