Jump to ratings and reviews
Rate this book

Шолах моўчы

Rate this book
Валянцін Акудовіч — адна з цэнтральных фігураў беларускага адраджэння пераходнага перыяду, прадстаўнікі якога клапаціліся пра нацыянальнае самавызначэнне, пераадоленне каланіяльнай спадчыны і станаўленне беларускай культуры. «Час, у які адбывалася Беларусь», як акрэслівае Акудовіч нечаканае здабыццё дзяржаўнага суверэнітэту, быў часам вялікіх спадзяванняў і культурнага ўздыму, — заўважаецца ў анатацыі. — У наступныя дзесяцігоддзі прадстаўнікам нацыянальнага адраджэння давялося адмовіцца ад многіх сваіх мараў. Для некаторых гэта прывяло да вялікага расчаравання, у той час як іншыя спрабавалі трымацца за тое, чаго ніколі не існавала. Гэтую сітуацыю Акудовіч успрымае як магчымасць паразважаць пра месцазнаходжанне чалавека ў многіх вымярэннях: міжасабовым, палітычным, культурным, экзістэнцыяльным. Гэтая чырвоная нітка разважанняў Акудовіча праходзіць і ў кнізе «Шолах моўчы».

222 pages, Paperback

Published January 1, 2024

2 people want to read

About the author

Валянцін Акудовіч

15 books13 followers
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве.


Лаўрэат літаратурных прэмій:

- штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1993),
- часопіса «Крыніца» (1995),
- Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997),
- Беларускага ПЭН-цэнтра (Прэмія імя Алеся Адамовіча) (2001),
- «Гліняны Вялес» (2007),
- «Залатая літара» (2012).
- Ежы Гедройца (2023)

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
1 (33%)
4 stars
1 (33%)
3 stars
1 (33%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 of 1 review
Profile Image for Hienuk Strašynski.
43 reviews2 followers
December 25, 2025
Напачатку кніга зь яе тэрміналёгіяй і фармулёўкамі даецца зь цяжкасьцямі (часам чытаў па 5-10 бачынак і спыняўся, бо мазгаўня пачынала гудзець), але як толькі да іх прызвычаіўся прад вачыма прадстала шмат цікаўных думак, высноў і скуткаў шматгадовага (як мне падаецца) аналізу ўсяго, што адбываецца наўкола аўтара. Вядома, часам спатыкаўся аб састарэлыя і (суб'ектыўна) ня зусім слушныя ў сучасным сьвеце ідэі, але я гэта сьпісваю на характэрны гумар Спадара Валянціна, які альбо напяты, альбо мэрам адсутнічае ў сказе, але ж насамрэч папросту добра схаваўся паміж літар. Залатой сярэдзіны тут няма і быць ня можа, бо якая б была асалода чытаць эсэ, калі б яно трымалася роўнага тэмпу.

Проза як быццам бы дасылае да сюрэалістычных аповесьцяў Кірыла Стаселькі, толькі што гэтыя не нагэтулькі дэталязаваныя, што ў гэтым выпадку я мяркую ёсьць перавагай. А вершы і максімы асобны від асалоды, да якіх я ў будучыні яшчэ павяртаюся стакроць.
Displaying 1 of 1 review

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.