Jump to ratings and reviews
Rate this book

Чалавек ідзе. Выбраныя творы

Rate this book
Янка Маўр (1883 - 1971) творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры.

Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі “Чалавек ідзе”, якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестсэлерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка...

Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Шчасце”, “Падарожжа вакол дома”, “Максімка”, “Бярозавы конь”...

175 pages, Paperback

Published May 27, 2016

2 people want to read

About the author

Янка Маўр

11 books1 follower
Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.

Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п'ес, перакладаў.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
0 (0%)
4 stars
4 (80%)
3 stars
1 (20%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for Paul.
61 reviews2 followers
June 13, 2025
Маўр топчык. Творы хоць і для дзяцей, але прыемна чытаецца і дарослым, бо ладна ж напісана.
Profile Image for Alexander Baranowsky.
58 reviews2 followers
September 4, 2025
«Чалавек ідзе» — твор, які мяне не ўразіў. Чалавек у ім паказаны як істота вышэйшая за ўсіх астатніх — жывёлаў, прыроду, нават супольнасьць. З гэтым падыходам я не згодны. Такая іерархічнасьць выглядае штучнай і супярэчыць маёй веры ў роўнасьць і ўзаемазалежнасьць усіх жывых істотаў. Замест гармоніі — перамога, замест супольнасьці — індывідуалізм.

Затое маленькія апавяданьні — «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада» і «Лацароні» — сапраўды кранулі. У іх ёсьць тое, што я цаню: праніклівасьць, чалавечая цеплыня, тонкае разуменьне болю і надзеі.

У "Слязах Тубі" тонка, але выразна паказана жорсткасць каляніяльнай сістэмы, дзе белыя «гаспадары» сядзяць у шатрах, а мясцовыя — гінуць у вадзе.
Дзе галоўны герой, маленькі Тубі, не разумее, чаму яго бацька хварэе, чаму людзі плачуць. Але ён адчувае несправядлівасць, і гэта робіць апавяданне яшчэ больш праніклівым.

«Незвычайная прынада» — гэта аповед пра годнасць у галечы, пра чалавечую вытрымку перад тварам голаду і безнадзейнасці. У цэнтры — сям’я Асана, якая жыве ў беднай індыйскай вёсцы, дзе засуха пагражае жыццю. Аўтар паказвае не толькі сацыяльную няроўнасць, але і ціхую гераічнасць простых людзей, іх здольнасць захоўваць чалавечнасць, нават калі няма чаго есці.

«Лацароні» — гэта аповед пра беднасць, годнасць і надзею, напісаны з тонкім спачуваннем і сацыяльнай праніклівасцю. Дзеянне адбываецца ў Неапалі, дзе маленькі Джузэпе — адзін з «лацароні», беспрытульных дзяцей, што жывуць на вуліцах і ловяць манеткі, кінутыя турыстамі ў ваду.
Аўтар не ідэалізуе героя, але паказвае яго з чалавечай цеплынёй: не як ахвяру, а як жывое ўвасабленне вытрымкі і надзеі
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.