Пяру народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы І. П. Шамякіна належаць шырокавядомыя ў краіне і за яе межамі раманы і аповесці - "Глыбокая плынь", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", "Гандлярка і паэт", "Петраград - Брэст" і многія іншыя.
Новую кнігу пісьменніка склалі тры раздзелы: першы - самы невялікі па аб'ёму - артыкулы пра творчасць класікаў і сучасных пісьменнікаў: Л. Талстога, М. Шолахава, Я. Коласа, К. Крапівы, А. Ганчара, У. Карпава, другі - літаратурныя партрэты, трэці - выбранае з дзённікаў апошніх гадоў.