Jump to ratings and reviews
Rate this book

Дом

Rate this book
Гэ­та кні­га пра на­раў­лян­скі па­лац — ста­ры дом на бе­ра­зе Пры­пя­ці, на­поў­не­ны лю­боўю, фар­тэ­піян­най му­зы­кай і ся­мей­ны­мі сакрэ­та­мі. Гэ­та лі­та­ра­тур­нае да­сле­да­ван­не, у якім біягра­фія па­ла­ца пе­ра­пля­таец­ца з маёй аса­біс­тай гіс­то­рыяй. Так­са­ма гэ­та апо­вед пра лю­дзей, якія на­зы­ва­лі па­лац сваім до­мам, і пра эпо­хі, што пра­но­сі­лі­ся за яго вок­на­мі.

Кні­га спа­лу­чае элемен­ты рэаліз­му і ма­гіч­на­га рэ­аліз­му. У ёй брон­за­выя львы пра­гуль­ваюц­ца па пар­ку, а лю­дзі з пар­трэ­таў — па ка­лі­до­рах. За­хо­дзя­чы ў дом, будзь­це га­то­выя: гас­па­дар у лю­бы мо­мант мо­жа вяр­нуцца з веч­нас­ці, каб ад­ка­заць на тэ­ле­фон­ны званок.

У кні­зе шмат старых і су­час­ных фо­та­здым­каў, што да­зва­ляе акунуц­ца ў атма­сфе­ру па­ла­ца, ван­дра­ваць па яго па­коях і на­ва­коллі. Цвёр­дая вок­лад­ка на­дзей­на за­хоў­вае змест кні­гі і на­дае па­чуц­цё грун­тоў­нас­ці. Унутры — шчыль­ная крэй­да­ва­ная па­пе­ра крэ­ма­ва­га ко­ле­ру, пры­ем­ная для ва­чэй і на дотык.

Мне б ха­це­ла­ся, каб, раз­гар­нуў­шы кні­гу, вы па­чу­лі тое ж, што і я, ка­лі ўпер­шы­ню па­зна­ёміў­ся з на­раў­лян­скім па­ла­цам: ці­хі по­кліч, за­пра­шэн­не за­тры­мац­ца і ад­чуць сябе дома.

Прыемнага чытання!

Андрэй Горват

184 pages, Hardcover

Published January 1, 2025

4 people are currently reading
36 people want to read

About the author

Also published as Андрусь Горват

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
27 (71%)
4 stars
9 (23%)
3 stars
1 (2%)
2 stars
0 (0%)
1 star
1 (2%)
Displaying 1 - 6 of 6 reviews
2 reviews
December 10, 2025
Незвычайная кніжка: у кнізе змяшаны час мінулы і цяперашні, але яны крочаць у паралелі, бо гісторыя раскручваецца, як спіраль. Фірмовы стыль Горвата з іроніяй і трапнымі назіраннямі за штодзённым жыццём. Але тут ён праглядаецца мнеш, бо большасць кнігі - раскапаная з архіваў гісторыя.
Спачатку неяк цяжкавата было чытаць і, шчыра кажучы, не вельмі цікава. Магчыма праз блытаніну часаў і гісторый, ці насычанасць фактаў і імёнаў. Але чым далей чытаеш, тым больш прасякаешся любоўю да гэтага дома, яго жыхароў і гасцей, зямлі, каторая столькі ўсяго пабачыла.
Мяркую кніга будзе цікава тым, хто хоча даведацца пра тое, як беларусы жылі сто год таму на прыкладзе аднаго дома і роду. Што яны перажылі і як гэтая памяць нам адгукаецца цяпер.
Profile Image for Hanna.
18 reviews3 followers
July 23, 2025
Насамрэч 5 з мінусам.
Метад спалучэння фантазіі і рэальнасці, сна і явы - гэтакага памежнага стану - распачаты ў Прэм'еры пасуе куды лепш да гэтай кнігі, дзе спалучыліся лёсы Горватаў розных часоў: мінулага і цяперашняга. Нажаль Дом не расказвае нічога пра іх сямейную сувязь, а хацелася б даведацца пра яе з кніжкі. У Доме яшчэ крыху не хапіла самога аўтара, а я такое рэдка магу сказаць пра кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія ў асноўным пра сябе і пішуць. Таксама было б добра зрабіць дадатак да кнігі з генеалагічным дрэвам.
Спадзяюся, гэта кніжка зробіць палац больш вядомым, а таксама, што гэта прынясе дадатковыя сродкі на яго аднаўленне.
Праца з крыніцамі - топ!
2 reviews
August 15, 2025
Кніга, у якой расказваецца пра Горватаў, уладальнікаў палаца ў Нароўлі. Але гэта не сухія, бяздушныя факты (кшталту, нарадзіўся, жаніўся, памёр). Аўтар так пра іх піша, што яны становяцца "жывымі" людзьмі са сваімі асаблівасцямі, рысамі характару і твару. Таксама аўтар дадае шмат сваіх уражанняў, гісторый, пачуццяў, што робіць кнігу яшчэ больш "жывой".
Захацелася наведаць і Нароўля, і Гажычкі.
1 review
August 9, 2025
Цікавая кніга ў якой рэальнасць спалучаецца з мінуўшчынай. У гэтай кнізе аўтар імкнецца аднавіць свой дом - сваю Беларусь, праз гісторыю сям'і Горватаў. Ён, як бадзяжны сабака, імкнецца знайсці сабе, а ў выніку яго, як і Эдварда, нападкаў хутчэй за ўсё адзін лёс.
Раю для чытання.
Profile Image for Natallia Holubeva.
6 reviews
December 10, 2025
Пачатак кнігі чытаўся марудна і цяжка, але чым далей, тым цікавей. Пад канец дык увогуле не адарвацца было. Аўтар перамешвае ўладароў палаца ў Нароўлі - Горватаў - і тых, хто там жыў, з сучаснасцю. Цікавы праём. Але смакаваць яго пачынаеш бліжэй да сяроэдзіны кнігі.
Displaying 1 - 6 of 6 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.