Першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў найвыдатнейшага ідышскага паэта Беларусі. У гэтым томе, які дапаўняе том на мове арыгіналу — творы ў лацінскай трансьлітарацыі з паралельным беларускім перакладам, прадмовай, бібліяграфічнымі і тэксталягічнымі заўвагамі і камэнтарамі.
Яўрэйскі пісьменнік, драматург, перакладчык. Пісаў на ідышы.
У 1918 годзе жыў у Менску, дзе быў лектарам на яўрэйскіх настаўніцкіх курсах, у пачатку 1919 года выехаў у Вільню. У 1920—1923 гадах жыў і працаваў у Берліне, у 1923—1928 гадах у Вільні, дзе ў 1927 годзе яго выбралі старшынёй «яўрэйскага ПЭН-клуба», у канцы 1928 года вярнуўся ў Менск. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх перыядычных выданняў, у яўрэйскім сектары АН БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.
У 1937 годзе арыштаваны. Расстраляны ўначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.