Jump to ratings and reviews
Rate this book

Цягнік да Познаня

Rate this book
Зборнік эсэ

Аляксей Правалоцкі нарадзіўся ў Менску. Працаваў выкладчыкам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Некаторы час жыў у Адэсе, потым з’ехаў у Варшаву. Дэбютная кніга “Жыццё ў дванаццаці апавяданнях” выйшла ў 2024 годзе.

Другая кніга аўтара “Цягнік да Познаня” — пяцьдзясят гісторый пра жыццё без каталіцкага пашпарта і спробу намацаць абрысы новай краіны. Гэта серыя партрэтаў сапраўдных людзей, збольшага палякаў, выхапленых у розных польскіх гарадах і прапушчаных праз эмігранцкі досвед, настальгію і водгалас беларускай траўмы. Некаторыя персанажы з’яўляюцца толькі раз, некаторыя ўсплываюць у розных гісторыях.

“Цягнік да Познаня”— пераможца конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.

144 pages, Paperback

Published January 1, 2025

Loading...
Loading...

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
8 (40%)
4 stars
7 (35%)
3 stars
5 (25%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for Hienuk S. .
96 reviews5 followers
June 17, 2026
Набор мэрам вырваных зь іншых кніг урыўкаў, падчас якіх нічога не адбываецца, дзе ўсё пакуль спакойна, але вось зараз пакрысе, праз колькі бачынак дзеярыс закруціцца і панясецца, ці папросту працягнецца пасьля невялічкага перапынку, каторым гэты ўрывак зьяўляецца. Гэтага не адбываецца, бо пачынаецца новы ўрывак і гэтак 50 разоў. Паколькі актыўным дзеям аўтар мейсца не знаходзіць, ён намагаецца пхаць, з нагоды і без, нейкага кшталту ўзьнёсласьць. З прычыны недахопу досьведу ці элементарнай ляноты, узьнёсласьць тая атрымліваецца па-дзіцячы недалужная : "... яна зрабіла гэта хутка (але пры гэтым так павольна!)". Веру, што ёсьць людзі, што атрымліваюць шчырую асалоду ад гэткай "нішчымніцы", аднак я ня зь іхняга шэрагу.
2 reviews
July 16, 2026
«Цягнік да Познаня» - гэта тая кніга, якую хочацца чытаць без перапынку, але ты наўмысна прымушаеш сябе зрабіць паўзу, адкласці кнігу і паразважаць - пра герояў і пра сябе.

Кожная гісторыя эмацыйная і вельмі яскрава ўяўляецца, як быццам старонкі трансфармуюцца ў карцінку, дзеянне якой адбываецца навокал цябе. І ты чытач - незалежны назіральнік.

Для мяне гэта адна з самых каштоўных якасцей літаратуры: не проста расказаць гісторыю, а зрабіць так, каб яна стала тваім асабістым досведам, прымусіла спыніцца, адчуць і задумацца.
Profile Image for Maria Dze.
18 reviews
October 5, 2026
Ёсць больш цікавыя замалёўкі, ёсць менш. Ўвогуле прыемна было чытаць
Displaying 1 - 3 of 3 reviews