Jump to ratings and reviews
Rate this book

Ніці

Rate this book
У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска — усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў.

Абрад "ніці", пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца з варожасцю мясцовых жыхароў.

Што хавае Крупа: чалавечыя злачынствы ці сілу, якая прыйшла з іншага свету?

248 pages, Paperback

Published January 1, 2025

2 people are currently reading
8 people want to read

About the author

Макар

2 books5 followers

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
4 (23%)
4 stars
5 (29%)
3 stars
8 (47%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for Alena.
37 reviews1 follower
December 10, 2025
Водгук на кнігу атрымаўся больш пра мяне, чым пра кнігу, але ўжо будзе як ёсць

Калі бачу ў раздзеле сучаснай беларускай літаратуры штосьці не пра палітычныя рэпрэсіі і не праблемы эміграцыі, то яно заўсёды адпраўляцца ў спіс на пачытаць. А калі гэтае штосьці яшчэ і троху на фальклорную тэматыку, то гэта ж ну зусім песня. Я чытач просты, хачу штосьці новае, а не браць кнігу ў рукі і бачыць там сваё жыццё. Але ж яно вядома, пісьменнікі часта пішуць пра тое, што ім баліць, і вядома, што зараз можа балець беларусу.

Вернемся да кнігі “Ніці”. Прачытаўшы анатацыю, я адразу ўспомніла “Ноч цмока” Валерыя Гапеева. Гарадскі чалавек апынуўся ў вёсцы, дзе адбываюцца нейкія дзіўныя мясцовыя забабоны. На гэты раз у нас малады настаўнік гісторыі па размеркаванню ў вёсцы Крупа, дзе пасля абраду Ніці знікаюць нябожчыкі. Галоўны персанаж Антон мяне раздражняў увесь час. Хлопец з Мінску атрымаў размеркаванне ў нейкую вёску, гэта ж трэба быць настолькі памяркоўным і абыякавым беларусам😄 І потым увесь час ные, ну я і сама той яшчэ ныцік, але сваё ныццё — гэта ж іншае! Макар мабыць сам не вельмі любіць галоўнага героя, што даў яму імя, якое вельмі жартоўнае ў Беларусі. Уся гэтая мінская частка з настальгіяй і беларускімі стэрэатыпнымі момантамі мяне зусім не цікавіла. Абсалютна бессэнсоўныя і нудныя размовы хлопца з маці, гэтая навагодняя вячэра, якая пачынаецца чамусьці не раней за 23:00, каментарыі пра смачнае “шампанскае” (шчыра ўпэўнена, што ніхто нават не думае, ці смачна яно ім увогуле). Дзякуй хоць выступы прэзідэнта былі без гуку на тэлевізары. Ну вы зразумелі, што калі трэба затоксіць настальгію беларускіх мігрантаў па тварожным сырочкам, то я ўжо тутака🤓 Адзіны момант мне ўсё ж такі спадабаўся з гарадской частцы, гэта тое як паступова знікаюць кантакты з людзьмі, з якімі ў цябе было не дастаткова шмат супольнага. Бо тое, што людзі дзесьці вучыліся разам, зусім не хопіць для сяброўства. Тут павінна быць нейкая філасофская цытата з кнігі, але яе не было😕

Галоўная частка зразумела ж пра вёску, вось тут і была ўся мая ўвага. Вясковая супольнасць канешна вельмі ўнікальная з’ява для сучаснага сусвета. Не ўяўляю, як гэта жыць, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць і так шмат узаемадзейнічаюць. Але вельмі ж цікава за гэтым усім назіраць. Проста абажаю як у вёсках суеднаецца паганства ды хрысціанства. Пан Бог і Лясун ніяк не перашкаджаюць адзін аднаму. Не хапае мне ў жыцці фэнтэзі пра Пяруна ды Купальскую ноч пад саўндрэкі Dzivia. Хачу беларускае “порна з цмокамі” (літаратурны снабізм не прымаецца)!

P.S. Тэма з хлопцам Сямёнам, які сын фізрука, для мяне штосьці не поўнасцю раскрыта. Не магу зразумець, навошта ён забіў сябе?.. І навошта яго бацька гэта прыкрывае, няўжо з-за сораму?..
Profile Image for Viktoria.
32 reviews
January 18, 2026
Гэта другая кніга аўтара. І яна мне значна больш спадабалася, чым першая. Кніга мяне захапіла і зацягнула ў свой свет.
Наяўнасць буктрэйлера і песні да кнігі, прычым напоўненых таямнічасцю, вельмі спрыяюць жаданню прачытаць гэты аповед (круты маркетынгавы ход).

Кніга цікавая, чытаецца лёгка і прыемна.
Ёсць смешныя моманты, цікавыя легенды і, канешне ж, абрады.
Асабліва спадабаўся абрад з лячэннем ад Купавы. Пад час чытання гэтай часткі, нібы адчуваеш пах зёлак і ўспамінаеш захапляльны буктрэйлер.

Вёска (міні-аграгарадок) апісана сціпла, але зразумела, што калі аўтар не мае досведу жыцця ў вёсцы (хаця б на канікулах у бабулі 3 мес.), то апісанне будзе не зусім дасканалым. Але аўтар з павагай ставіцца да весковага асяроддзя.

Мне не хапіла некаторых падрабязнасцей у канцы аповеда. Хацелася б паставіць усе кропкі над і (такі я чалавек, люблю калі ўсе кропкі ва ўсіх пунктах пастаўлены😉)
Напрыклад:
•Не хапіла інфармацыі наконт узнікнення і тлумачэння абраду "ніці"
•Хацелася б больш раскрыць гераіню Агурковіч з яе песняй, а таксама раскрыць таямніцы Сямёнавіча і Пал Палыча.

У цэлым, кніга вартая для чытання. Калядэтыктыўных/дэтэктыўных сюжэтаў не хапае ў беларускай літаратуры. Таму цудоўна, што такая кніга з'явілася.
Displaying 1 - 3 of 3 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.